пан, 19.08.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.10
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Сёння акцыя "Гарады супраць смяротнага пакарання"

30.11.2014 – 11:50 | 265

Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" заклікае ўсіх далучацца да акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання», якая ладзіцца 30 лістапада. 

Упершыню глабальная акцыя была праведзеная ў 2002 годзе.

Нягледзячы на тое, што ўлады Беларусі не адмаўляюцца ад смяротнага пакарання, праваабаронцы і грамадскія актывісты штогод 30 лістапада далучаюцца да гэтай ініцыятывы з надзеяй на тое, што беларускае грамадства будзе больш актыўна выказвацца супраць гэтага антыгуманнага віду пакарання.

Каб далучыца да акцыі «Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання», кожны ахвотны можа: 

  • Зрабіць сэлфі ў сваім горадзе на фоне вядомага будынка, выкласці гэтае фота ў любой сацыяльнай сетцы з хэштэгам #citiesforlife #ЗаЖыццё
  • Спампаваць і апублікаваць у сацыяльных сетках лагатып кампаніі з хэштэгам #citiesforlife #ЗаЖыццё 
  • Перайсці па спасылцы і паставіць сабе на фота ў Фэйсбуку “picbadges”
  • Спампаваць і раздрукаваць малюнкі, зрабіць з імі фотаздымкі і выкласці іх у свае сацыяльныя сеткі з хэштэгам #citiesforlife #ЗаЖыццё
  • Падпісаць Петыцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі 

Дзякуем усім неабыякавым абаронцам права на жыццё!

Даведка

Ініцыятарам штогадовай акцыі з’яўляецца каталіцкая «Абшчына Святога Эгідзія» - адна з найбуйнейшых у свеце у барацьбе за неад’емнае права чалавека на жыццё.

Дата 30 лістапада абраная таму, што ў гэты дзень яшчэ ў 1786 годзе ў італьянскім княстве Таскана ўпершыню ў гісторыі еўрапейскіх дзяржаваў было адмененае смяротнае пакаранне.

Акцыя ладзіцца ў тых краінах, дзе смяротная кара на практыцы ўжо не прымяняецца:гарады без смяротнага пакарання падсвятляюць свае знакамітыя архітэктурныя помнікі і плошчы-сімвалы ў падтрымку права на жыццё. У гэты дзень звычайна ладзяцца канцэрты, сустрэчы, маніфестацыі, дыскусіі на тэму смяротнай кары. Праваабаронцы, грамадскія актывісты і простыя грамадзяне такім чынам спрабуюць давесці, што гэты від пакарання непрымальны ва ўсіх без выключэння выпадках: «Любы смяротны прысуд — гэта знявага чалавечай годнасці, любое пакаранне смерцю — гэта прыкмета культуры гвалту, а не сродак яго стрымання». 

spring96.org