пан, 26.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.13
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Горацкі райвыканкам адказаў Таварыству беларускай мовы

28.11.2014 – 14:06 | 708 | 9

Таварыства беларускай мовы правяло маштабнае даследаванне стану беларускай мовы ва ўсіх раёнах і абласных цэнтрах краіны. Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, што такога маштабнага маніторынгу да яго не рабіў яшчэ ніхто.

ТБМ распрацавала спецыяльную анкету, пытанні якой пакрываюць аспекты ўжывання беларускай мовы ў органах улады, у сферы адукацыі, у афармленні населеных пунктаў і памяшканняў, культуры і сродкаў масавай інфармацыі.

Усяго было разаслана каля 140 запытаў. На ўсе з іх прыйшлі адказы. Прычым Алег Трусаў прыемна здзіўлены, што па-расейску адказалі толькі некалькі райвыканкамаў.

А вось самі адказы значна адрозніваюцца адзін ад аднаго. У якасці ўзорнага адказа на запыт ТБМ Трусаў прыводзіць лістЛяхавіцкага райвыканкама. «Яны хоць і адказалі па-расійску, але на трох старонках палічылі ў працэнтах усе паказчыкі, аб якіх мы пыталіся. Глядзіце, нават напісалі: «Таблички на дверях в районной центральной больнице оформлены на белорусском языке». А ў дужках пасля слова «таблички» ўдакладняюць: шыльды», — паказвае дакумент Трусаў.

З гэтага ж адказу можна даведацца, што ў Ляхавіцкім раёне ў 2013 — першай палове 2014 года 3% рашэнняў былі прынятыя па-беларуску, а сельвыканкамы прынялі на мове тытульнай нацыі 1% рашэнняў.

Аднак не ўсе чыноўнікі захацелі паведамляць ТБМ аб стане беларускай мовы на падначаленых тэрыторыях і даслалі дзяжурныя адпіскі.

Вось што пытаўся старшыня ТБМ і што яму адказалі ў Горацкім райвыканкаме:

Паводле Кірыла Хілько, nn.by

Падзяліцца