аўт, 22.10.2019
USD2.04|EUR2.28|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Магілёўцу выдалі несапраўдную кнігу скаргаў і прапаноў

17.11.2014 – 13:45 | 475 | 1

Рабочаму “Магілёўскага мантажнага ўпраўлення "Прамвентыляцыя"” пры звальненні не выдалі разліковы квіток налічэння заработнай платы.

Абураны працай бухгалтараў рабочы запатрабаваў кнігу скаргаў і прапаноў. Яго патрабаванне выканалі, аднак, у выдадзенай яму “кнізе скаргаў і прапаноў” не было нумарацыі старонак, кніга была не прашыта, і на ёй не стаяла пячатка арганізацыі.

Рабочы пачаў патрабаваць сапраўдную кнігу скаргаў і прапаноў, аднак яму ў жосткай форме было ў гэтым адмоўлена. Канфлікт адбываўся ў кабінеце дырэктара арганізацыі спадара Харланчука, які назіраў за ім, аднак нічога не прадпрымаў для яго вырашэння.

Галоўны бухгалтар арганізацыі склала акт аб тым, што рабочы адмаўляецца браць кнігу скаргаў і прапаноў. Усё, што адбывалася ў кабінеце, рабочы здымаў на мабільны тэлефон. Дырэктар прыгразіў, што ён цяпер ніколі не працаўладкуецца на добрую працу, бо ён дасць рабочаму дрэнную характарыстыку.

У сувязі з адбыўшымся інцыдэнтам і несапраўднай кнігай скаргаў і прапаноў у дзяржаўнай арганізацыі “Магілёўскага мантажнага ўпраўлення ”Прамвентыляцыя”” ужо былы рабочы арганізацыі падаў скаргу ў адміністрацыю Ленінскага раёна Магілёва.

spring96.org