нядз, 18.08.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.10
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Ветэран працы гатовы аб'явіць галадоўку?

04.11.2014 – 14:10 | 426 | 4

Пазбаўленыя працы сябры пярвічкі Свабоднага прафсаюза беларускага на заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) заявілі аб намеры распачаць галадоўку.

Яны лічаць, што адміністрацыя завода не працягнула з імі кантракты менавіта з-за прафсаюзнай прыналежнасці. Нагадаем, нядаўна звольненыя "свабодаўцы" напісалі адкрыты ліст, а таксама накіравалі зварот Аляксандру Лукашэнку, але адказу так і не дачакаліся.

- Падпісанты звароту адказу з адміністрацыі прэзідэнта пакуль не атрымалі. Прыйшла адпіска, што ён накіраваны ў ВА "МТЗ". Усе разумеюць, што заява вернецца да таго, на каго яны скардзіліся, то бок да дырэктара завода Аляксандра Аграновіча, - адзначыў старшыня прафсаюзнай пярвічкі Міхаіл Кавалькоў.

Звольненыя "свабодаўцы" Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка кажуць, што галадоўка будзе працягвацца да таго часу, пакуль іх не пачуе Аляксандр Лукашэнка. Яны ўпэўнены, што іх акцыю падтрымаюць і іншыя звольненыя, а таксама працаўнікі завода.

31 кастрычніка на ТДіА былі звольнены апошнія два падпісанты адкрытага ліста Лукашэнку.

Мікалай Жыбуль адпрацаваў на заводзе 30 гадоў, мае ганаровае званне "Ветэран працы РУП БЗ ТДіА", яму заставалася дапрацаваць усяго два гады да пенсіі. Алег Шаўчэнка адпрацаваў на заводзе 16 гадоў.

spring96.org