пят, 18.10.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Парфянкоў 90% часу зняволення правёў у адзіночцы

29.10.2014 – 13:38 | 482 | 1

Палітвязень Васіль Парфянкоў выйшаў з чарговага карцару, дзе адбыў 10 дзён паводле прыдуманага, як ён мяркуе, адміністрацыяй парушэння.

Пра гэта хлопец паведаміў у лісце актывістцы Вользе Мікалайчык.

"Нарэшце, пасля 10 дзён маўчання, атрымала ад яго ліст, у якім пацвердзіліся нашы падазрэнні, што ён зноў быў кінуты ў карцар. Напісаў, што пакуль сядзеў, то заняўся статыстыкай.

Падлічыў, што з 253 дзён, якія ён на той момант прабыў у горацкай калоніі, 226 дзён знаходзіўся ў адзіночнай камеры: альбо ў карцары, альбо ў ПКТ – памяшканні камернага тыпу.

Напісаў, што з нецярпеннем чакае вызвалення. На той момант яму заставалася сядзець 45 дзён. Настрой у яго бадзёры, трымаецца", – распавяла Вольга Мікалайчык.

Мянчук Васіль Парфянкоў адбывае пакаранне ў калоніі ў Горках. Актывіста асудзілі на год зняволення ва ўмовах строгага рэжыму за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду, пад які яго паставілі пасля затрыманняў на акцыях салідарнасці з палітвязнямі.

Алег Груздзіловіч, svaboda.org