пан, 19.08.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.10
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Палітвязень пакіне горацкую калонію праз два месяцы

20.10.2014 – 15:13 | 520 | 1

Васіль Парфянкоў, якога праваабаронцы прызналі палітычным зняволеным і які адбывае пакаранне ў ІК-9 у Горках, адбыў яшчэ 12 дзён у карцэры.

Васіль Парфянкоў. Фото: TUT.BY.

Пра гэта радыё "Свабода" распавяла рэжысёрка-дакументалістка Вольга Мікалайчык. Яна стала перапісваецца з Васілём.

"Ён у апошнім лісце паведаміў, што атрымаў ад мяне лісты з часопісамі і газетамі, а галоўнае, што адбыў 12 сутак у ШЫЗА (карцар – заўв. рэд.). А пасля гэтага ад яго зноў маўчанне, з чаго я раблю выснову, што ён, мабыць, зноў пакараны карцарам – у дадатак.

Яшчэ напісаў, што, дзякуй Богу, засталося сядзець ужо няшмат – усяго два месяцы".

Палітвязень, які да таго знаходзіўся ў памяшканьні крытага тыпу – ПКТ, ужо не разлічвае да вызвалення трапіць у звычайны атрад.

"Васіль напісаў, што яго ўжо на зону не перавядуць, што будзе даседжваць у крытай, у камеры-адзіночцы. Але ён праз гэта не журыцца. Кажа, што не хоча гэтых пераездаў, гэтай зоны з новымі людзьмі і з правакацыямі, якія ўжо сталі нормай. Кажа, што прызвычаіўся сядзець адзін".

Васіль Парфянкоў адбывае год зняволення ў горацкай калоніі. Яго пакаралі за парушэнне прэвентыўнага нагляду, які хлопец атрымаў пасля затрыманняў на шматлікіх акцыях салідарнасці з палітвязнямі – удзельнікамі мітынгу пратэсту супроць фальшавання выбараў 19 снежня 2010 году.

Напісаць ліст Васілю Парфянкову можна на адрас: 213410, Магілёўская вобл., г.Горкі, вул. Дабралюбава, 16, ІК-9.

svaboda.org