пят, 23.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.11
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Названы чэмпіён Магілёўскай вобласці па футболе

07.10.2014 – 08:18 | 843 | 8

"Горкі" і "Вейна" канкуравалі да апошняга.

Завяршальны 22 тур чэмпіянату Магілёўскай вобласці па футболе, які адбыўся на выхадных, вызначыў сёлетняга пераможцу. Тытул аспрэчвалі ФК "Вейна" і ФК "Горкі". Перад апошнім турам "Вейна" мела перавагу ў тры пункты, а што самае галоўнае – лепшую розніцу мячоў. Гэта ў выпадку роўнасці балаў давала б перавагу. Аднак выніковыя гульні не падаравалі сюрпрызаў, і галы лічыць не давялося, усё вызначылася па набраных пунктах.

У суботу "Вейна" гуляла ў Горках супраць мясцовага маладога клуба "Міраж" і нават не заўважыла суперніка – ашаламляльны лік 10:0 на карысць лідара.

У гэты ж час, пакуль бязлітасна грамілі землякоў, у Круглым "Горкі" змагаліся з мясцовай "Зарой". Гульня выйшла напружанай і скончылася мірам 1:1.

Чэмпіёнам Магілёўшчыны-2014 стаў клуб "Вейна", які набраў 63 пункты. За два кругі гульняў толькі ў адным матчы з 22 каманда саступіла супернікам. Ва ўсіх астатніх сустрэчах вейнаўцы мелі перамогі, прычым часта пераканаўчыя, нездарма ўрэшце хлопцы забілі 112 галоў. Падумаць толькі, сярэдняя выніковасць магілёўскага клуба склала 5,09 гола за гульню!

"Горкі" заваявалі срэбраныя медалі, набраўшы на пяць балаў менш – 58. "Чырвона-сінія" праславіліся самай надзейнай абаронай. Калі "Вейна" прапусціла 18 галоў, то горацкі клуб толькі 15 за цэлы сезон!

Бронза дасталася "Зары" з Круглага – дасведчаны клуб даволі рана выключыўся з барацьбы за першае месца, а вось трэцюю прыступку п'едэсталу нікому не аддаў – 46 балаў.

Яшчэ адзін клуб з Горак – "Міраж" заняў 10 месца сярод 12 камандаў. "Міраж" набраў 20 балаў у 22 матчах. Варта дадаць, што ў сёлетнім чэмпіянаце толькі Горкі былі прадстаўленыя ў лізе адразу дзвюма камандамі.

Антон Мельнічук

Падзяліцца