пят, 23.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.11
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Мінску – ажыятаж вакол традыцыйнага беларускага адзення

06.10.2014 – 18:12 | 1970 | 7

На Дні вышыванак, які адбыўся ў сталічнай арт-прасторы "ДК" учора, не было дзе ўпасці яблыку.

Дзень вышыванкі.

Дзень вышыванкі.

Дзень вышыванкі.

Дзень вышыванкі.

Наведнікі, якіх арганізатары налічылі болей за 1500, маглі паглядзець і набыць вышытыя кашулі і майкі з надрукаваным беларускім арнаментам, мабільныя аксесуары ў беларускім стылі. А таксама магніты і сшыткі ад ініцыятывы “Беларусам”, адзенне, упрыгожванні з тканіны, бісеру і металу, вырабы з гліны ды іншае.

Дзень вышыванкі.

Дзень вышыванкі.

Людзі ўпрыгожвалі сябе нацыянальнымі ўзорамі, якія наносілі хной майстры тату.

Дзень вышыванкі.

Дзень вышыванкі.

У зале таксама была арганізаваная зона настольных гульняў – ахвотныя біліся ў “Паўстанцаў”.

Дзень вышыванкі.

Напрыканцы вечара перад прысутнымі выступілі Unia, Recha, “Бачу ўпершыню” і бард Сяргей Башлыкевіч.

Імпрэза прайшла не толькі з аншлагам, пра яе зрабілі матэрыялы амаль усе галоўныя Інтэрнэт-медыя краіны. А гэта паказчык – ажыятаж вакол традыцыйнага беларускага адзення.

Мерапрыемства было арганізаванае шэрагам грамадзянскіх ініцыятываў і супольнасьцяў беларускай культуры ў межах кампаніі Асамблеі НДА “Зробім лепш!”.

Антон Валадзько

Фота: belarus1984by.livejournal.com

Падзяліцца