пят, 23.08.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.13
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Жыхарка Дрыбінскага раёна ўзнагароджана ордэнам Маці

02.10.2014 – 15:53 | 644 | 5

Гэтым разам адзначана аператарка машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства ”Трылесіна-агра“ Дрыбінскага раёна Анжэла Аляксандраўна Мадудзіна.

Аператарка машыннага даення ”Трылесіна-агра“ Анжэла Аляксандраўна Мадудзіна атрымала ордэн Маці.

У сілу ўступіў Указ №458 ад 29 верасня 2014 года "Аб узнагароджаннi мнагадзетных мацi ордэнам Мацi". Згодна з ім узнагарода прысвоена дзясяткам жанчынаў па ўсёй краіне. У доўгім спісе ўсяго тры прозвішчы з Магілёўскай вобласці.

Ордэн Маці ўручаецца за нараджэнне i выхаванне пяцi і больш дзяцей. Аднак не ўсё так проста. Нашы калегі з "Ганцавіцкага часу" даведаліся, што існуе Інструкцыі аб парадку прадстаўлення шматдзетных маці да гэтай узнагароды. Не кожная жанчына, якая нарадзіла пяцярых дзяцей, заслугоўвае права атрымаць пачэснае званне.

Работнікі сацыяльнай службы найперш разглядаюць характарыстыкі з месцаў работы маці, з сельвыканкамаў, са школ і дзіцячых садкоў – на іх дзяцей, а таксама самі выязджаюць у сем’і.

Далейшы шлях дакументаў на выбраных у якасці дастойных узнагароды маці такі: іх разглядае раённы выканаўчы камітэт, які накіроўвае хадайніцтвы ў аблвыканкам. Апошні, у сваю чаргу, хадайнічае аб узнагароджванні маці "перад рэспублікай". Толькі пасля гэтага выходзіць Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які і называе імёны ўзнагароджаных.

Андрэй Бароўка

Падзяліцца