сер, 21.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.09
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Уцёкі навучэнцаў са СпецПТВ набываюць масавы характар

29.09.2014 – 10:45 | 402 | 2

26 верасня з Магілёўскага спецвучылішча закрытага тыпу збеглі 34 навучэнцы.

Амаль усе яны на гэты час знойдзеныя. Узрост уцекачоў - 16-18 гадоў. Матыў, па словах парушальнікаў, просты: хацелі вярнуцца дамоў.

Гэта не першы выпадак масавых пабегаў са спецвучылішчаў у Беларусі ў гэтым годзе: 1 чэрвеня 8 навучэнцаў самавольна пакінулі Крывіцкае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №3 закрытага тыпу, размешчанае ў гарадскім пасёлку Крывічы Мядзельскага раёна, Пазней іх адшукалі на Смаленшчыне. Раней жа фіксаваліся выпадкі адзінкавых пабегаў цяжкіх падлеткаў з вучэльняў закрытага тыпу. Па сутнасці, вучылішчы закрытага тыпу гэта нішто іншае як аналаг калоніі.

У рамках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання грамадзян у Беларусі юрысты Праваабарончага  цэнтру “Вясна” даследвалі ўмовы ўтрымання ў спецыяльных вучэбна- і лячэбна-выхаваўчых установах і прыёмніках-размеркавальніках для непаўналетніх.

Высновы, да якіх яны прыйшлі – несуцяшальныя: існуючая ў Беларусі сістэма ізаляцыі непаўналетніх правапарушальнікаў мае патрэбу ў пільнай увазе і заканадаўчым ўдасканаленні. Абмежаванне волі дзіцяці паводле закону магчыма не толькі за здзяйсненне злачынства, але і за неаднаразова здзейсненыя асобныя адміністрацыйныя правіны. Непаўналетнім не гарантаваны справядлівы суд пры разглядзе пытання аб накіраванні ў спецыяльныя ўстановы ў парадку грамадзянскага судаводства. Існуе магчымасць несудовага змяшчэння непаўналетняга ва ўстанову МУС для непаўналетніх.

spring96.org

Падзяліцца