пан, 16.09.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Худы і бледны, сядзіць у камеры адзін

24.09.2014 – 13:32 | 615

Адвакатка Вольга Безбародкіна ў горацкай калоніі наведала палітвязня Васіля Парфянкова, ад якога два месяцы не было вестак. Падчас сустрэчы абаронца ўзгадніла тэкст нагляднай скаргі на прысуд Васілю Парфянкову і даведалася ад яго пра ўмовы ўтрымання.

Палітвязень Васіль Парфянкоў працягвае адбываць пакаранне ў Горацкай калоніі. Фота: svaboda.org.

"Чаму не было ад яго лістоў, ён не ведае. Адпісваў Паўлу Севярынцу, Вользе Мікалайчык, сябрам, а чаму лісты не дайшлі, патлумачыць не можа. Сядзіць у ПКТ (інфармацыя на 4 верасня – рэд.) – гэта памяшканне камернага тыпу, у камеры на чатырох чалавек, але трымаюць яго там аднаго. Мяркуе, каб ні з кім не сустракаўся і не вёў крамольных размоў.

Вельмі бледны і худы. Гэтак з ім абыходзяцца з лютага, як трапіў у калонію ў Горках. То кідаюць у карцар, то ў ПКТ, але апошнім часам затрымаўся ў ПКТ.

Чапляліся за драбязу: атрымаў адзенне, але не паспеў прышыць бірку, ці дастаў з тумбачкі харчы не ў той час. Фактычна зрабілі з яго злоснага парушальніка рэжыму і адпаведна да яго ставяцца. Але Васіль не разгубіўся, захоўвае аптымізм. Кажа, што шмат чытае, па меры магчымасці займаецца спортам, рыхтуецца да выхаду на волю".

Выйсці на волю Васіль Парфянкоў мае на пачатку снежня.

Палітвязень асуджаны на год зняволення ва ўмовах строгага рэжыму за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду. Гэты нагляд усталявалі за Васілём Парфянковым пасля некалькіх затрыманняў на акцыях салідарнасці з палітвязнямі. Да таго Васіль Парфянкоў быў асуджаны на чатыры гады зняволення за ўдзел у мітынгу пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году. Адбыў некалькі месяцаў у калоніі ў Оршы, вызваліўся праз памілаванне.

Алег Груздзіловіч, svaboda.org