пят, 18.10.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Ці магчыма еўрапейская адукацыя ў Беларусі?

11.09.2014 – 12:43 | 392

Парушэнні акадэмічных правоў і свабод студэнтаў адбываюцца паўсюль.

Але менавіта ад стаўлення студэнтаў да такіх парушэнняў і залежыць іх колькасць. Такога меркавання прытрымліваюцца ў Грамадскім Балонскім камітэце і ў новым навучальным годзе аднаўляюць маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў і свабод.

Важная ўмова еўрапейскай адукацыі - захаванне акадэмічных правоў і свабод. Студэнты - асноўны зацікаўлены бок у іх выкананні, але яны ў асноўным і становяцца ахвярамі парушэнняў.

“Дзякуючы актыўнай працы валантэраў маніторынга, за мінулы перыяд (студзень-травень 2014 года) мы атрымалі дастаткова інфармацыі для напісання першай маніторынгавай справаздачы. У першым паўгоддзі мы звярнулі нашу ўвагу на парадак выезда студэнтаў за мяжу, вынясенне дысцыплінарных спагнанняў, стан студэнцкага самакіравання, а таксама на такія важныя падзеі як выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў і Чэмпіянат света па хакеі”, - кажа прадстаўнік МПГ ”Студэнцкая Рада”, адзін з каардынатараў маніторынга Марына Штрахава.

У Балонскім камітэце ўпэўненыя, што гэта толькі малая частка ўсіх парушэнняў. Таму ў новым навучальным годзе маніторынг аднаўляецца і пашыраецца. Яго мэта - атрымаць актуальную інфармацыю аб сітуацыі з акадэмічнымі свабодамі ў ВНУ Беларусі. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, нядаўнія выпускнікі, а таксама ўсе зацікаўленыя ў маніторынгу грамадскія актывісты.

Для таго каб далучыцца да маніторынга ў якасці назіральніка, неабходна да 31 кастрычнiка запоўніць заяўку! Набор назіральнікаў ажыццяўляецца пастаянна, таму дасылайце заяўкі да ўсталяванай даты. Пасля запаўнення рэгістрацыйнай формы з вамі дадаткова скантактуюцца, і вы зможаце атрымаць усе неабходныя інструкцыі. Для адабраных назіральнікаў на пачатку кастрычніка будзе арганізавана навучанне.

Таксама прыняць удзел у маніторынгу можна проста запампаваўшы апытальнік або анкету. Запоўненыя формы трэба адправіць да 31 кастрычніка на пошту monitoring.bk@gmail.com.

На сайце Грамадскага Балонскага камітэта можна знайсці ўсе дакументы, а таксама інструкцыі да апытальніка і анкеты, для таго, каб было лягчэй іх запоўніць.

Анкету па індывідуальных парушэннях можна запоўніць таксама ан-лайн.

“Мы ўпэўненыя, што менавіта актыўная пазіцыя студэнтаў беларускіх ВНУ дапаможа зрабіць нашу адукацыю сапраўды еўрапейскай. Менавіта ўдзел - адзін з найважнейшых складальнікаў паспяховай адукацыі”, - сказаў прадстаўнік Грамадскага Балонскага камітэта Уладзімір Дунаеў.

Удзельнікам маніторынгу гарантуюцца канфідэнцыяльнасць і захаванасць персанальнай інфармацыі. Любая інфармацыя аб удзельніках будзе выкарыстоўвацца толькі для камунікацыі з арганізатарамі маніторынгу, і не будзе перадавацца трэцім асобам.

Усе пытанні па маніторынгу можна накіроўваць на адрас monitoring.bk@gmail.com.

 

* Маніторынг парушэнняў акадэмічных свабод арганізаваны Грамадскім Балонскім камітэтам у партнёрстве з МПГ “Студэцкая Рада” і міжнародным кансорцыумам “ЕўраБеларусь”.

spring96.org

Падзяліцца