пан, 23.09.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Загадкавыя лічбы горацкай гісторыі

09.09.2014 – 14:00 | 454

Кнігі “Памяць” для чытачоў з’яўляюцца пэўным дакументам. Аднак гісторык павінен задумацца, наколькі можна давяраць любому дакументу, які трапіў у рукі.

Перад тым, як звяртацца ў газету “УзГорак”, я размаўляў з Уладзімірам Ліўшыцам, Святланай Скаромнай і некаторымі іншымі, хто прымаў непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы да друку хронікі Горацкага раёна.

Галоўны вынік – асноўная частка інфармацыі аб прапаўшых на вайне атрымана ад афіцыйных структур, праходзіла праверку на розных узроўнях. Матэрыялы прадастаўлялі ваенкамат, архівы, некаторыя звесткі пісьмова паведамлялі жывыя сведкі. Таксама праводзілася анкетнае апытанне жыхароў. Ішоў складаны працэс высвятлення ісціны.

Па іх словах, у ходзе вялікай і складанай справы не абышлося без памылак, сустракаюцца адзінкавыя недакладнасці. Але яны не ўплываюць істотна на ўсю карціну. Працэс удакладнення не завершаны. У нас няма падстаў не давяраць таму, што апублікавана ў кнігах “Памяць”. 

Вернемся да пытання, якое прагучала ў першай частцы гэтага артыкула: чаму такая вялікая колькасць прапаўшых без вестак?

Пытанне не новае. Яно тычыцца Чырвонай Арміі ў цэлым. Не раз сустракалася ў друку, гучала ў публічных дыскусіях гісторыкаў, зноў і зноў уздымаецца тымі, хто займаецца гісторыяй вайны. І вось што кажуць спецыялісты:

А.Кірылін (генерал, начальнік упраўлення Мінабароны РФ): “Пропал без вести… Что это могло быть? Человек мог погибнуть, … в ходе боевых действий. Мог раненым. И попал в другую часть, в другой госпиталь... Мог попасть в плен… И командиры, как правило, стремились тех, кто попал в плен, даже если знали доподлинно, подать как пропавших без вести”.

М.Салонін (расійскі гісторык): “По основным фронтам, которые воевали во второй половине 1941 г. – соотношение убитых и пропавших без вести от 1:5 до 1:11. На одного убитого в бою приходилось 5, а иногда 8, 10, а иногда и 11 пропавших без вести. Что в контексте 1941 г., скорее всего, говорит о дезертирстве и плене”. 

А.Ісаеў (расійскі гісторык): в “котлах, как называли немцы окружение, мы теряли действительно большое количество войск, и не было возможности получить донесения о том, что эти люди погибли. <…> В ходе прорывов из окружений … [потери] убитыми исключительно велики. <…> Подчеркну – не пленных, а именно убитых”.

Ул.Мядзінскі (гісторык, цяпер Міністр культуры РФ), паведамляючы лічбы аб стратах СССР у вайне, падкрэсліў: “…боевые потери посчитаны сейчас до одного солдата”. Толькі ён чамусьці абышоў тэму прапаўшых без вестак.

Аднойчы на пытанне палітыка С.Станкевіча: “Почему у нас остаются сотни…, тысячи людей, которые пропали без вести?...  Нужен Институт народной памяти, который бы занялся выяснением правды (вельмі істотны аспект – высвятленне праўды! – А.К.)”, той жа Мядзінскі свой адказ звёў да пафаснага параўнання ў стратах з іншымі краінамі: “…другие масштабы трагедии, другие масштабы сакральной жертвы. <…

Им проще считать каждого, потому что у них счёт на единицы, а у нас счёт на миллионы… Как можно осуждать за это нашу власть, историю или Министерство обороны?”

Трэба ж так, за 70 гадоў не могуць пералічыць?

Такім чынам, асноўнымі прычынамі вялікай колькасці прапаўшых без вестак даследчыкі называюць уключэнне ў іх лік многіх трапіўшых у палон, загінуўшых у ходзе баявых дзеянняў у акружэнні і маштабнасць трагедыі (“другие масштабы сакральной жертвы”) у цэлым.

З гэтым немагчыма спрачацца, бо многае было менавіта так. Напрыклад, па дадзеных нямецкіх архіваў, на 1 лютага 1942 г. у палон трапіла каля 3,9 млн. байцоў Чырвонай Арміі.

Зыходзячы з асаблівасцяў савецкай рэчаіснасці таго часу, мне цяжка вызначыць, што было лепш для іх родных і блізкіх: каб лічыўся прапаўшым без вестак ці каб усе ведалі, што іх муж,  бацька ці сын трапіў у палон.

Праўда і тое, што ў 1941 г. у акружэнне трапілі вялікія масы чырвонаармейцаў. Каля Мінска – амаль 300 тыс., каля Кіева – звыш 500 тыс., каля Вязьмы і Бранска – каля 600 тыс. (частка потым вырвалася).
Інакш кажучы, у лічбу прапаўшых без вестак трапілі частка палонных і загінуўшых у баях.

Звярніце ўвагу, што асноўныя тлумачэнні даследчыкаў прывязаны пераважна да 1941 года, бо менавіта ў першыя месяцы вайны Чырвоная Армія пацярпела катастрофу. Аднак аналіз дадзеных па катэгорыі “прапаўшыя без вестак” не заўсёды супадае з папярэднімі высновамі.

Загадкавыя лічбы горацкай гісторыі

Каб не загрувашчваць чытача падрабязнай табліцай, прывяду толькі некалькі лічбаў і крыху іх растлумачу.

Важным паказчыкам для аналізу пытання з’яўляецца дата прызыву ў войска. На жаль, такія дадзеныя ёсць не па ўсіх. 

Тыя, хто сустрэў чэрвень 1941 г. у арміі, асабліва ў прыгранічных раёнах, раней за ўсіх трапілі пад націск нацысцкай ваеннай армады. Па логіцы, менавіта сярод іх павінна быць найбольшая колькасць загінуўшых і прапаўшых без вестак.

Між тым, лічбы даюць нам іншы вынік. Сярод прапаўшых за 1941 – 1945 гг. і дата прызыву якіх не ўказана, асноўная частка прапала ў 1944 г. Аналагічна і сярод тых, год прызыву якіх указаны. А сярод прапаўшых у 1944 г. асноўная частка прапала на працягу жніўня і верасня. І здарылася гэта пасля вызвалення Беларусі ад нацысцкай акупацыі.

І як цяпер спасылацца на катастрафічны 1941 год?

Прапаную чытачам паразважаць над гэтымі лічбамі і, калі ёсць нейкая інфармацыя, слушныя меркаванні, то дашліце іх у рэдакцыю газеты “УзГорак”.

Аляксандр Каданчык, працяг будзе

Глядзіце таксама: Куды зніклі нашы салдаты?

Падзяліцца