пан, 19.08.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.10
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Колькі сёлета будзе каштаваць кампект падручнікаў для кожнага класа?

30.08.2014 – 08:43 | 596

Вызначаны кошт падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школьнікаў і дашкольнікаў на 2014/2015 навучальны год.

Кошт падручнікаў

Згодна з пастановай Міністэрства адукацыі № 126 ад 12 жніўня, кошт падручнікаў і рабочых сшыткаў, неабходных для атрымання дашкольнай адукацыі, складзе ад 4.100 да 4.500 рублёў за асобнік.

Як і ў папярэднія гады, бацькі школьнікаў будуць аплачваць палову кошту падручнікаў.

Так, камплект для:

  • першага класа абыдзецца бацькам у 35.700 рублёў пры поўным кошце 71.399 рублёў,
  • другога класа — 28.300 рублёў (56.507),
  • трэцяга — 54.200 рублёў (108.468),
  • чацвёртага — 59.000 рублёў (118.016),
  • пятага — 72.300 рублёў (144.598),
  • шостага — 44.300 рублёў (88.638),
  • сёмага — 47.400 рублёў (94.812),
  • восьмага — 48.300 рублёў (96.550),
  • дзявятага — 67.500 рублёў (135.092),
  • дзясятага — 83.700 рублёў (167.403),
  • адзінаццатага — 83.500 рублёў (167.040).

Такім чынам, мінімальны кошт камплекту школьных падручнікаў сёлета складзе 28.300 рублёў, максімальны — 83.700. Летась гэтыя лічбы складалі адпаведна 19.300 і 72.250 рублёў.

БелаПАН

Падзяліцца