сер, 21.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.09
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Конкурс на найлепшы матэрыял пра мясцовыя праблемы

29.08.2014 – 19:05 | 494

Працягваецца конкурс «Народны журналіст».

Арганізатары чакаюць тэксты, фотарэпартажы, відэа, аўдыё, блогі пра мясцовыя праблемы.

Конкурс на найлепшы матэрыял пра мясцовыя праблемы

Умова: аўтар не павінен быць прафэсійным журналістам.

Намінацыі: Тэкст; Мультымэдыя (відэа, фота, аўдыя, інтэрнэт); Малады народны журналіст; Баронім сваё (мясцовыя культурныя каштоўнасьці).

Кожны канкурсант атрымае падарунак. Аўтарам найлепшых працаў будуць прызы: 2 ноўтбукі, 2 відэакамэры, а таксама флэшкі.

Усе працы, адпаведныя ўмовам конкурсу, зьявяцца на партале narodny.by; найлепшыя будуць прапанаваныя незалежным газэтам, радыё, «Белсату». Пераможцы атрымаюць друкаваны наклад сваіх тэкстаў, каб правесьці мясцовую кампанію. На Ваша запрашэньне для кансультацыяў і дапамогі прыедзе група экспэртаў.

Апошні тэрмін падачы працаў – 15 кастрычніка 2014 г.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна паслаць свой матэрыял на электронны адрас narodny.zurnalist@gmail.com, праз кантактную форму на партале narodny.by ці звычайнай поштай.

Паводле narodny.by

Падзяліцца