пят, 18.10.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Андрэй Юркоў: Такой колькасці ўкраінскай мовы ў Адэсе ніколі не чуў

19.08.2014 – 18:00 | 788 | 21

Мінулыя выходныя з дачкой Янінай давялося правесці ва Украіне. Наведаў Адэсу, Ільічоўск і мора. На мяжы амаль пуста. Мытнікі пыталіся ці не баімся ехаць? Адказваю, што БТ і расейскія каналы амаль не гляджу, таму баяцца няма чаго. У адказ смяюцца і пагаджаюцца. У іх та інфа рэальная. 

Юркоў, Адэса, Кіеў, Украіна

Дарога ад мяжы (Гомель) да Кіева амаль пустая. Крыху дзікавата. За Кіевам, у бок Адэсы, транспарту хапае, але ні нашых, ні расійскіх нумароў не сустракаў.

Юркоў, Адэса, Кіеў, Украіна

Мора цёплае, кошты ніжэй за нашыя разы ў 1,5, не кажучы аб якасці тавараў. Даражэй толькі паліва на 30%.

Людзей на пляжы поўна. Такой колькасці ўкраінскай мовы ў Адэсе ніколі не чуў.

Украінцы, замест адабранага Крыма, паехалі на свае курорты, якія засталіся. Але вайна адчуваецца. У асноўным на пляжах жанчыны і дзеці, мужчыны сталага веку, юнакі. Вечаровых п’янак і танцаў, у параўнанні з мінулымі гадамі, няма. Напруга і задуменнасць ў вачах бачная паўсюль. 

Юркоў, Адэса, Кіеў, Украіна

Па дарозе назад заехаў у Кіеў. Барыкады на Майдане ўжо знеслі, але ўсё навокал нагадвае аб нядаўніх падзеях. Да таблічак з імёнамі палеглых людзі нясуць кветкі.

Юркоў, Адэса, Кіеў, Украіна

Ушанаваў іх памяць і я. Кіеў і кіеўляне, нават у сённяшні цяжкі час, здзіўляюць сваёй прыгажосцю і высакародным гонарам.

Юркоў, Адэса, Кіеў, Украіна

Мне здаецца, пакуль рана казаць хто правы, на кім віна. Хто герой, а хто злачынец. Але я шчыра жадаю братняму народу хутчэй знайсці мір, згоду і лепшую долю.

Андрэй Юркоў