аўт, 20.08.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.08
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Горках адбылося свята двара

19.08.2014 – 08:00 | 1002

28 ліпеня вядомая горацкая паэтка, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Дзмітрыеўна Кавалёва, адзначыла свой юбілей – 65 гадоў. А 27 ліпеня ў двары дома 32 па вуліцы Вакзальнай (тут жыве Ніна Дзмітрыеўна з 1986 года) адбылося свята двара «Песня на пасашок», якое доўжылася амаль дзве гадзіны.

Вялі мерапрыемства кіраўнік народнага літаратурнага аб'яднання «Роднае слова» Людміла Дзеружкова і педагог-арганізатар маладзёжна-падлеткавага цэнтра «Імпульс» Аксана Радзюк.

Адметнай рысай гэтага свята было тое, што Ніна Дзмітрыеўна падрыхтавала вершаваны аповед пра суседзяў, яе добрых знаёмых, сяброў і пра розныя славутасці свайго мікрараёна.

Акрамя загадак, якія дэкламавалі вучні тэатральнага аддзялення Горацкай дзіцячай школы мастацтваў, тут гучалі яшчэ і песні на словы і музыку Ніны Дзмітрыеўны ў выкананні ўдзельнікаў народнага хору «Спадчына» раённага цэнтра культуры: «Дзверы міласэрнасці», «Дыялогі пра салдатаў», «Рэчанька», «Горад над Проняй» і інш.

За вялікі асабісты ўнёсак у развіццё літаратурных традыцый Горацкага краю і з нагоды юбілею Ніна Дзмітрыеўна была ўзнагароджана Ганаровай Граматай Горацкага райвыканкама, якую ўручыла намесніца начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Марыя Студнева. У гэты дзень перадалі юбілярцы і Грамату за плённую літаратурную працу ад старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца.

gorki_02.jpg

Апроч гэтага, Ніна Дзмітрыеўна атрымала дыплом 1-й ступені за перамогу ў Міжнародным літаратурным конкурсе «Душа в заветной лире», прысвечаным 215-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Пушкіна, і дыплом удзельніка рэспубліканскага конкурсу творчасці інвалідаў. А мінскае выдавецтва «Белпрынт» выдала да юбілею Ніны Кавалёвай зборнік вершаў і апавяданняў «Дзверы міласэрнасці». Гэта ўжо 19 зборнік паэткі!

Шмат шчырых і цёплых словаў на адрас Ніны Дзмітрыеўны сказалі яе сябры і знаёмыя: кіраўнік акадэмічнага клуба «Чулыя сэрцы» Святлана Цімашэнка, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №3 Валянціна Копач, мясцовая паэтка Ганна Аронава.

Бібліятэкарка Цёмналескай бібліятэкі-філіяла Алена Шавардова расказала аб тым, як захоўваюць літаратурную спадчыну на радзіме паэткі і падаравала альбом з малюнкамі па яе творчасці, якія выканалі вучні мясцовай школы.

gorki_03.jpg

Рэдакцыя газеты «УзГорак» далучаецца да ўсіх віншаванняў і зыча Ніне Дзмітрыеўне моцнага здароўя і творчых поспехаў на творчай ніве.

Па матэрыялах Людмілы Дзеружковай

для сайта horki.info падрыхтавала Галіна Будная

Падзяліцца