пан, 19.08.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.10
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Напішы пра Бітву пад Оршай і атрымай прыз

14.08.2014 – 12:01 | 347

У суседняй Оршы рыхтуюцца адзначаць 500-годдзе знакамітай сярэднявечнай бітвы. Абвешчаны літаратурны конкурс!

Аршанскае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “ЗВЯЗ” і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый прапануюць напісаць эсэ або верш на тэму Аршанскай бітвай 1514 году. Твор трэба даслаць да 10.09.2014 на электронны адрас: orsha.eu@gmail.com з пазнакай – "на конкурс".

Пасля гэтага кампетэнтнае журы з ліку мовазнаўцаў і гісторыкаў вызначыць пераможцаў, якія атрымаюць памятныя прызы.

Конкурс ладзіцца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Зробім лепш!” і прысвечаны 500-ым угодкам бітвы пад Оршай.

Даведка

Бітва пад Оршай адбылася 8 верасня 1514 года паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Рускага з аднаго боку і войскамі Маскоўскага княства – з другога. У выніку меншыя сілы саюзнікаў пад кіраўніцтвам Канстанціна Астрожскага змаглі разбіць усходняга агрэсара.

Па ацэнках гісторыкаў гэтая бітва была самай значнай перамогай войска ВКЛ над маскоўскім. Акрамя ўсяго яна атрымала шырокі розгалас у тагачаснай Еўропе, знайшла трывалы адбітак у беларускай культуры. У час перабудовы частка беларускага грамадства пачала святкаваць 8 верасня як "Дзень беларускай вайсковай славы".

Антон Валадзько

Падзяліцца