пан, 19.08.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.10
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Дрыбінскія таржкі – свята ад душы

04.08.2014 – 08:00 | 2943

Чацвёрты раз на Іллін дзень адбыліся “Дрыбінскія таржкі”, на якія прыехалі госці не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы.

Дрибинские торжки

Сёлетняе свята прыйшлося на вялікую спёку, але гэта нікога не спыніла – людзей было болей, чым летась. Фестываль расце проста на вачах і ўжо ў наступны раз можа набыць статус міжнароднага. Праўда, для гэтага трэба, каб у фэсце прымалі ўдзел прадстаўнікі як мінімум пяці краін.

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Але што будзе ў наступным годзе, мы яшчэ паглядзім, а ў гэтым свята было цудоўнае! 

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Чаго вартыя толькі традыцыйныя крамніцы. Напрыклад, у крамніцы зёлак можна было пакаштаваць розныя гатункі гарбаты на травах, набыць венікі для лазні ці сухацветы. У крамніцы “Добра скеніць” якіх толькі не было прысмакаў! А ў крамніцы селядцоў можна было пакаштаваць розныя стравы з рыбы. Тут жа можна было бавіцца рознымі гульнямі або латарэямі – нудзіцца не было калі.

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Таксама на таржках гандлявалі майстры і майстрыхі, пчаляры, кухары – мёд, сыр, вышытыя і плеценыя, драўляныя і гліняныя вырабы – вельмі вялікі выбар тавару. Кожны мог знайсці сабе рэч пад свой густ. Аматараў чытання прымала літаратурная гасцёўня. Арганізацыі знаходзіліся на падворках, можна было зайсці і паглядзець, чым займаюцца там людзі.

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Ну і канечне, творчыя калектывы падтрымлівалі атмасферу весялосці на “Дрыбінскіх таржках”. Спевы народныя і эстрадныя, нават тэатр – на месцах для сядзення амаль што недзе было яблыку дзе ўпасці. Выступалі калектывы з розных куткоў Беларусі, а таксама з Расіі. Усіх уразілі абаяльныя вядучыя Сымоніха і Дрыпша, якія ўвесь час сыпалі прымаўкамі ды анекдотамі і любую сітуацыю напаўнялі смехам.

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Дрибинские торжки

Наступны год для "Дрыбінскіх таржкоў" – юбілейны. Нават шкада, што давядзецца яго чакаць так доўга.

Аляксандра Пералайка