нядз, 15.09.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Магілёве забаронены пікет з патрабаваннем вызваліць палітвязняў

01.08.2014 – 16:25 | 238

Пікет быў запланаваны 4 жніўня ў цэнтры горада недалёка ад гарадской адміністрацыі.

Намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй Кунцэвіч у сваім адказе ў чарговы раз паведаміў праваабаронцам Аляксею Колчыну і Барысу Бухелю, што месца для правядзення пікета – пляцоўка каля д.31 па вуліцы Першамайскай – не з’яўляецца дазволеным месцам для правядзення падобных мерапрыемстваў.

Для правядзення масавых мерапрыемстваў у Магілёве адведзена месца па адрасе – вул. Чалюскінцаў 64В, якая знаходзіцца на ўскрайку горада.

З пазіцыяй чыноўніка магілёўскія праваабаронцы нязгодныя і лічаць, што мясцовыя ўлады штучна абмяжоўваюць права грамадзянаў на свабоду мітынгаў і сходаў. Забарону пікета яна збіраюцца абскардзіць у бліжэйшы час. 

spring96.org