пан, 26.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.13
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Кіраўнік ААН заклікаў усе дзяржавы адмовіцца ад ужывання смяротнага пакарання

22.07.2014 – 22:43 | 156

Смяротнаму пакаранню не павінна быць месца ў XXI стагоддзі.

Пра гэта заявіў Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, адзначыўшы, што 60 дзяржаў свету ўжо адмовіліся ад такой бесчалавечнай меры пакарання.

«Дваццаць пяць гадоў таму толькі чвэрць дзяржаў-членаў ААН забаранілі смяротнае пакаранне. Сёння больш за чатыры з пяці дзяржаў, прыкладна 160 дзяржаў-членаў, альбо ўвялі забарону на смяротнае пакаранне, альбо не звяртаюцца да яе на практыцы», - заявіў Генеральны сакратар Пан Гі Мун, выступаючы ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку на спецыяльным мерапрыемстве, прысвечаным перадавой практыцы і выклікам у рэалізацыі мараторыя на смяротнае пакаранне.

Пан Гі Мун нагадаў аб прынятай у 2007 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН рэзалюцыі, якая ўтрымлівае заклік да дзяржаў увесці глабальны мараторый на смяротнае пакаранне.

У сваім выступе кіраўнік ААН выказаў занепакоенасць з нагоды таго, што шэраг дзяржаў па-ранейшаму пазбаўляюць жыцця людзей, парушаючы асноўныя прынцыпы міжнароднага права.

spring96.org

Падзяліцца