пят, 23.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.11
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Выдаўцу “Вольнага горада” вярнулі грошы, выплачаныя за судовыя выдаткі

21.07.2014 – 22:54 | 313

Выдавец незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў 14 ліпеня атрымаў грашовы перавод на суму 940 тысяч рублёў ад КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280”.

Незалежная крычаўская газета “Вольны горад”.

Такім чынам, нарэшце скончылася шматмесячнае судовае супрацьстаянне паміж газетай “Вольны горад” і адміністрацыяй прадпрыемства.

Нагадаем, што 4 чэрвеня 2014 года суддзя суда Крычаўскага раёна Антаніна Качанава пастанавіла адмяніць рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 10 верасня 2013 года па наноў адкрытых акалічнасцях і вярнуць грошы ў памеры 945 000 рублёў выдаўцу газеты “Вольны горад” Уладзіміру Кудраўцаву.

Адміністрацыя Чэрыкаўскага ПМК-280 не стала абскарджваць рашэнне суда Крычаўскага раёна і вырашыла вярнуць грошы.

Нагадаем таксама, што 10 верасня 2013 года адбылося паседжанне суда Крычаўскага раёна, на якім тая ж суддзя суда Крычаўскага раёна Антаніна Качанава задаволіла пазоў КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” і пастанавіла спагнаць з журналістаў “Вольнага горада” грошы ў памеры 945 000 рублёў на карысць ПМК на пакрыццё судовых выдаткаў і аплату паслуг адваката.

Суддзя Качанава задаволіла пазоў КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” на падставе рашэння суддзі суда Крычаўскага раёна Аляксандра Курыліна ад 17 чэрвеня 2013 года па пазову аб абароне дзелавой рэпутацыі з боку КУП “Чэрыкаўскае ПМК № 280” супраць незалежнай газеты “Вольны горад”. Тады суд прызнаў распаўсюджаныя ў газеце “Вольны горад” (№ 4 ад 3 лютага 2013 года) у артыкуле “Прыгонныя” звесткі адносна КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” не адпавядаючымі рэчаіснасці і абавязаў газету “Вольны горад” апублікаваць абвяржэнне. Пазней рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 17 чэрвеня было адмененае прэзідыўмам Магілёўскага абласнога суда.

Артыкул “Прыгонныя” быў напісаны пасля тэлефанавання ў рэдакцыю “Вольнага горада” жонкі працаўніка Чэрыкаўскай ПМК №280. Жанчына сцвярджала, што яе муж не можа атрымаць заробак ужо трэці месяц. Журналісты "Вольнага горада” параілі ёй звярнуцца па дапамогу ў Крычаўскую міжраённую інспекцыю па ахове працы.

Адміністрацыя ПМК № 280 убачыла ў артыкуле мэту “дыскрэдытаваць кіруючае звяно “Чэрыкаўскага ПМК-280” і раённую вертыкаль улады”.

spring96.org