пан, 19.08.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.10
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Як адбываецца выкананне смяротнага прысуду? Відэа

21.07.2014 – 16:28 | 404

Пра працэдуру выканання смяротнага пакарання актывістам кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" распавёў Алег Алкаеў, начальнік СІЗА №1 Мінска ў 1996-2001 гадах, пры ўдзеле якога былі прыведзены ў выкананне 134 расстрэлы.

Па матывах аповяду Алега Алкаева Віктар Траццякоў зрабіў відэа з малюнкаў, выкананых у стылі «турэмнай графікі» – малюнкаў зняволеных.

Алег Алкаеў сцвярджае, што стрэс пры выкананні смяротнага прысуду "нават нямаз чым параўнаць". Ніхто нават не можа ўявіць. Пры першым расстрэлеў кАта ўзнікае "эфект запаволенага часу" і іншыя прыкметы посттраўматычнага сіндрому: 

– Час запавольваецца ... Выразна бачыш усё дэталі пісталета і як куля вылятае, як у запаволеных здымках... Я пытаўся ў іншых, яны тое ж самае адчувалі. А потым ужо ўсё нармальна працуе... і пісталет таксама ... Супрацоўнікаў, якіх ўключалі ў групу, нават блізка не падпускалі спачатку – яны з адлегласці ўсе глядзелі. Гэта забойства, а забойства ніколі беспакарана не праходзіць.

spring96.org