пан, 19.08.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.10
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Вязень горацкай калоніі: Мне паціскаў руку цяперашні прэзідэнт Украіны

26.06.2014 – 11:43 | 2680

Палітвязень Васіль Парфянкоў даслаў з калоніі ў Горках ліст, у якім вітаў абранне прэзідэнтам Украіны Пятра Парашэнкі.

Васіль Парфянкоў

Актывіст згадаў, як у 2004 годзе падчас памаранчавай рэвалюцыі ў Кіеве пазнаёміўся з бізнэсоўцам Пятром Парашэнкам. Ён дапамагаў тагачасным абаронцам Майдану ежай. Пра ліст Парфянкова апавяла рэжысёрка Вольга Мікалайчык.

"Вася піша, што было шмат смачнай ежы. А калі Парашэнка даведаўся, што ён з Беларусі, а Вася там быў адзіны з Беларусі, то Парашэнка паціснуў Васю руку, абняў і быў вельмі ўсцешаны, што беларусы змагаюцца за Украіну.

Васіль ганарыцца, што яму руку тады паціскаў будучы прэзідэнт Украіны, і спадзяецца, што калі вызваліцца, то зноў паедзе ў Кіеў".

Палітвязень Васіль Парфянкоў адбывае ў калоніі ў Горках год зняволення за парушэнне правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду, які на яго наклалі пасля затрыманняў на акцыях салідарнасці з палітычнымі зняволенымі.

svaboda.org