сер, 21.08.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.08
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

За кратамі ў Беларусі застаюцца шэсць палітвязняў

21.06.2014 – 15:31 | 301

Пасля вызвалення Алеся Бяляцкага за кратамі ў Беларусі застаюцца шэсць палітвязняў.

Кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч

Асуджаны на шэсць гадоў зняволення. Павінен выйсці на волю 19 снежня 2016 года.

Адбывае пакаранне: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4

Маладафронтавец Эдуард Лобаў

Асуджаны на чатыры гады зняволення. Павінен выйсці на волю 18 снежня 2014 г.

Адбывае пакаранне: 225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20, папраўчая калонія № 22.

Асуджаныя па справе анархістаў

Мікалай Дзядок. Асуджаны на 4,5 года турмы.

Павінен выйсці на волю 6 сакавіка 2015 года.

Адбывае пакаранне: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4

Ігар Аліневіч. Асуджаны на 8 гадоў зняволення.

Павінен выйсці на волю 6 верасня 2018 года.

Адбывае пакаранне: 211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калонія № 10

Асуджаныя за напад на Бабруйскі КДБ

Яўген Васьковіч. Асуджаны на 7 гадоў зняволення.

Павінен выйсці на волю ў студзені 2018 года

Адбывае пакаранне: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99атурма № 4

Арцём Пракапенка. Асуджаны на сем гадоў зняволення.

Павінен выйсці на волю ў студзені 2018 года.

Адбывае пакаранне: 212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ВК № 15.

Таксама адбывае арышт за парушэнне прэвентыўнага нагляду экс-палітвязень Васіль Парфянкоў (ён павінен выйсці на волю ў снежні).

Крыніца: nn.by