пан, 26.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.13
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Анлайн-маніторынг парушэнняў правоў студэнтаў ва ўніверсітэтах

04.06.2014 – 13:05 | 224

Парушэнні правоў студэнтаў – даволі частая з’ява ва ўніверсітэтах Беларусі.

МПГ “Студэнцкая Рада” запускае анлайн-маніторынг, дзе кожны студэнт, які сутыкнуўся з парушэннем правоў студэнтаў, можа пакінуць інфармацыю пра яго і адзначыць месца парушэння на мапе.

Навошта мы гэта робім?

Алесь Крот, адзін з каардынатараў “Студэнцкай Рады”: “маніторынг парушэнняў правоў студэнтаў і акадэмічных свабодаў прадназначаны для папярэдняга збора, апрацоўкі і аналіза інфармацыі аб парушэннях, каб разумець тэндэнцыі ў адукацыйнай сферы. Вынікі маніторынга з аналізам парушэнняў будуць перыядычна публікавацца на сайце арганізацыі. Каб дапамагчы ў зборы інфармацыі, студэнтам трэба толькі запоўніць анлайн-анкету ў інтэрнэце. Анкета поўнасцю ананімная, а асабістая інфармацыя можа быць апублікаваная толькі са згоды чалавека, які даслаў гэтую інфармарцыю.”

Пазнаёміцца з ужо зафіксаванымі парушэннямі альбо заставіць сваё можна па спасылцы. Далучайцеся да маніторынгу, пакідайце інфармацыю пра парушэнні, сведкамі якіх вы сталі!

spring96.org

Падзяліцца