чцв, 22.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.11
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Беларускі праваабаронца: “Ва Украіне былі сапраўдныя выбары”

30.05.2014 – 12:52 | 282 | 1

Салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка прыняў удзел у назіранні за пазачарговымі прэзідэнцкімі выбарамі ва Украіне.

Па вяртанні ў беларускую сталіцу шахцёраў назіральнік распавёў пра адрозненне ўкраінскіх выбараў ад беларускіх.

- У склад місіі Еўрапейскай сеткі арганізацый па назіранні за выбарамі (ENEMO) я быў дэлегаваны Беларускім Хельсінскім Камітэтам. Назіранне давялося ажыцяўляць у Мікалаеўскай вобласці.

Гэта той самы неспакойны ўкраінскі Паўднёвы Усход. У вобласці шмат блок-пастоў з бранетэхнікай і нават танкамі, - кажа Леанід Мархотка. - Нягледзячы на досыць напружаную сітуацыю ў рэгіёне, магу з усёй адказнасцю сказаць, што ва Украіне прайшлі самыя сапраўдныя выбары, у адрозненні ад Беларусі.

Назіральнік агучыў найбольш прынцыповы адрозненні ўкраінскага выбарчага працэсу ад айчыннага.

- Па-перашае, паводле ўкраінскага выбарчага заканадаўства выбары адбываюцца ў адзін дзень. Аніякага датэрміновага галасавання там няма. Калі вас не будзе ў родным месцы ў дзень выбараў, тады загаддзя неабходна ўзяць адмацавальны талон, з якім вы зможаце прагаласаваць у іншым месцы ў агульны выбарчы дзень.

У Беларусі, як вядома, датэрміновае галасаванне не толькі існуе, але і стабільна дае 30%-ую добраахвотна-прымусовую яўку і адпаведную магчымасць для фальсіфікацыі вынікаў, - кажа праваабаронца. - Другі прынцыповы момант - гэта склад выбарчых камісій. Ва Украіне заканадаўча замацавана квота па адным прадстаўніку ад кожнага кандыдата ў выбаркаме кожнага ўзроўню. У нас камісіі дэ-факта фармуюцца выключна ўладамі, а прадстаўнікоў апазіцыі ў іх, за вельмі рэдкім выняткам, не дапускаюць.

Па словах Леаніда Мархоткі, усё скрыні для галасавання ва Украіне празрыстыя і апячатваюцца адмысловымі нумарнымі пластыкавымі пломбамі павышанай абароны. У Беларусі скрыні не празрыстыя і звычайна апачатваюцца нават не сургучом, а простым пластылінам.

Што да правоў назіральнікаў, дык і тут украінская выбарчая сістэма далёка наперадзе за беларускую. Незалежныя назіральнікі ў Беларусі перманентна сутыкаюцца з перашкодамі ў сваёй працы, асабліва падчас падліку галасоў. Любая спроба спраўдзіць правільнасць падліку можа скончыцца пазбаўленнем акрэдытацыі.

Украінская выбарчай сістэма дае назіральнікам рэальную магчымасць пабачыць кожны бюлетэнь і такім чынам пракантраляваць падлік галасоў.

spring96.org

Падзяліцца