аўт, 20.08.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.08
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Горкі ў Кубку Беларусі згуляюць з гомельскімі футбалістамі

29.05.2014 – 18:06 | 446 | 2

Футбольны клуб "Горкі" атрымаў наступнага суперніка ў Кубку краіны.

Футбольны клуб Горкі.У Мінску адбылося лёсаванне наступнага раўнду Кубка Беларусі. У 1/32 фіналу "Горкі" згуляюць з прадстаўніком першай рэспубліканскай лігі – "Гомельчыгункатрансам".

Гомельская каманда летась выйграла чэмпіянат у другой лізе і ўпершыню ў гісторыі трапіла ў першую.

Сезон там пакуль праходзіць для клуба няблага, улічваючы ягоны статус дэбютанта: каманда набрала 8 балаў у 7 сустрэчах і займае 9-е месца сярод 16.

Гульня "Горкі" – "Гомельчыгункатранс" адбудзецца на гарадскім стадыёне Горак 11 чэрвеня.

Нагадаем, што ў 1/64 фіналу "Горкі" перамаглі "Оршу" з другой лігі з лікам 2:1.

Антон Мельнічук

Падзяліцца