пят, 23.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.11
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Горках паўтарагадовая дзяўчынка ўпала з шостага паверха і засталася жывая

27.05.2014 – 20:04 | 1545 | 7

У Горках з акна шостага паверха дома па вуліцы Вакзальнай выпала паўтарагадовая дзяўчынка. Са шматлікімі траўмамі дзіця дастаўленае ў бальніцу. 

Як паведамілі ў праваахоўных органах Магілёўскай вобласці, гэта здарылася 26 мая каля 9.00. «Маці дзяўчынкі адкрыла на праветрыванне акно, зацягнутае маскітнай сеткай, а сама пайшла займацца сваімі справамі. Яе паўтарагадовая дачка залезла на падаконнік, абаперлася на сетку і выпала з акна», — адзначыла крыніца. 

У праваахоўных органах мяркуюць, што дзяўчынку выратавала маскітная сетка, на якой яна адносна мякка прызямлілася на траву каля дома.

Тым не менш, дзіця атрымала чэрапна-мазгавую траўму, шматлікія пашкоджанні і пераломы па ўсім целе. У 9.20 дзяўчынка была дастаўленая ў мясцовую бальніцу. 

Праверку здарэння праводзіць Горацкі РАУС.

БелаПАН

Падзяліцца