чцв, 22.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.11
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Вязень горацкай калоніі Васіль Парфянкоў ізноў патрапіў у карцар

15.05.2014 – 15:08 | 1027 | 1

Грамадскі актывіст Васіль Парфянкоў, які адбывае пакаранне ў Горках, ізноў быў змешчаны ў ШЫЗА.

Вязень Васіль Парфянкоў ізноў у карцары? Фота: Радыё "Свабода".

Пра гэта распавяла рэжысёрка Вольга Мікалайчык, якая перапісваецца са зняволеным, са спасылкай на яго апошнія лісты.

"Вось атрымала адразу два лісты, якія ў Мінску з'явіліся 9 і 12 траўня. А раней быў ліст у красавіку.

Піша, што ў яго ўсё ідзе па завядзёнцы: пасля ПКТ (памяшканне камернага тыпу – "унутраная турма калоніі") зноў было ШЫЗА (карцар). На колькі цяпер саджалі ў карцар, не напісаў.

Звычайна ў яго ШЫЗА на 5 ці на 10 дзён. Прычым гэтыя пакаранні карцарам турэмшчыкі разглядаюць як штрафы, і такім чынам ПКТ падаўжаецца на нявызначаны тэрмін.

У выніку з ПКТ яго могуць у саму калонію і не перавесці", – цытуе словы Вольгі Радыё "Свабода".

Васіль Парфянкоў асуджаны на год калоніі строгага рэжыму за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду. Гэты нагляд быў прызначаны Парфянкову пасля некалькіх затрыманняў на акцыях салідарнасці з палітвязнямі. Пакаранне Васіль Парфянкоў адбывае ў калоніі ў Горках, якая лічыцца адной з самых жорсткіх у Беларусі.

Паводле svaboda.org