пят, 23.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.11
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Ці могуць палітвязні разлічваць на вызваленне па амністыі?

28.04.2014 – 12:58 | 405 | 1

21 красавіка стала вядома, што ў парламент унесены законапраект аб амністыі на 2014 год.

З паведамленняў прэс-службы Лукашэнкі вядома, што амністыя не будзе распаўсюджвацца на асобаў, якія здзейснілі цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, а таксама не выканалі прадугледжаныя праектам закона ўмовы для вызвалення ад крымінальнай адказнасці і пакарання.

Валянцін Стэфановіч.Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што папярэднія законы "Аб амністыі" пад гэтым разумелі парушэнне рэжыму выпраўленчай установы, а таксама некампенсаваную пазыку перад дзяржавай.

Ці могуць палітвязні разлічваць на вызваленне па амністыі?

Намеснік старшыні ПЦ "Вясна" кажа, што большасць з іх асуджана за цяжкія злачынствы, таму і Эдуард Лобаў, і анархісты наўрад ці могуць быць вызваленыя па амністыі сёлета. Андрэй Гайдукоў па тэрміне выходзіць на волю 8 мая.

Тэарэтычна пад амністыю трапляе толькі Васіль Парфянкоў (адбывае пакаранне ў Горках), які пакуль не атрымаў статус злоснага парушальніка рэжыма. А вось Алесь Бяляцкі такі статус мае, таму і ў 2012 на яго не распаўсюджвалася амністыя.

"З іншага боку, спагнанні вязням выносіць адміністрацыя калоніі. Яна ж можа ў любы момант іх скасаваць. Таму калі будзе палітычная воля кіраўніцтва краіны на вызваленне Бяляцкага, ён падпадзе пад амністыю", - заўважыў праваабаронца.

spring96.org

Падзяліцца