пят, 23.08.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.13
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Інтэрнэце падпісваюць петыцыю за амністыю беларускіх палітвязняў

27.04.2014 – 15:12 | 198

Напярэдадні чэмпіяната свету па хакеі нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco - Partnership for Human Rights заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх палітвязняў, каб праводзіць ЧС без парушэнняў правоў чалавека.

Петыцыя за спецыяльную амністыю для палітвязняў Беларусі змешчаная на сайце change.org.

“З 9 па 25 траўня 2014 года ў Беларусі пройдзе Чэмпіянат Свету па хакеі. 9 траўня, у дзень адкрыцця чэмпіянату, спаўняецца 69 год з дня заканчэння Другой Сусветнай вайны.

З нагоды адкрыцця Чэмпіянату свету 9 траўня, калі таксама адзначаецца Дзень Перамогі, мы просім Вас абвесціць спецыяльную амністыю, паводле якой Ігар Аліневіч, Алесь Бяляцкі, Мікалай Дзядок, Андрэй Гайдукоў, Эдуард Лобаў, Васіль Парфянкоў, Арцём Пракапенка, Мікалай Статкевіч і Яўген Васьковіч будуць вызваленыя з турмы.

Паводле беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацыяў, людзі, згаданыя вышэй, з’яўляюцца палітвязнямі,

і іх зняволенне – гэта сур’ёзнае парушэнне правоў чалавека. Беларусь падпісала Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, згодна з якім абавязаная гарантаваць гэтыя правы”, - даводзяць праваабаронцы Libereco.

На сайце арганізацыі змешчаны адпаведныя банэры, якія можна выкарыстоўваць для пашырэння інфармацыі пра петыцыю. 

spring96.org

Падзяліцца