пан, 19.08.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.10
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Беларусь просяць увесці мараторый на смяротныя прысуды

27.04.2014 – 00:00 | 275

Спецыяльны дакладчык Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытанні становішча правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці заклікаў беларускія ўлады ўвесці неадкладны мараторый на смяротныя прысуды і ўстрымацца ад выканання такіх прысудаў у будучыні.

Міклаш Харашці.Зварот сп. Харашці быў распаўсюджаны пасля паведамленняў пра пакаранне смерцю Паўла Селюна і рашэнне Вярхоўнага суда, які на мінулым тыдні пакінуў у сіле смяротны прысуд у дачыненні да асуджанага за забойства Эдуарда Лыкава.

Беларусь з’яўляецца адзінай еўрапейскай краінай, якая па-ранейшаму выкарыстоўвае смяротнае пакаранне.

“Адсутнасць паведамленняў пра пакаранні смерцю на працягу значнага часу, нягледзячы на вынясенне некалькіх новых смяротных прысудаў, дала міжнароднай супольнасці надзею на тое, што Беларусь увяла фактычны мараторый, які прывёў бы да юрыдычна замацаванага мараторыя, і, нарэшце, да адмены смяротнага пакарання”, — сказаў эксперт па правах чалавека.

“Стварэнне ў снежні 2012 года парламенцкай працоўнай групы па смяротным пакаранні стала шматабяцальнай падзеяй”, — адзначыў сп. Харашці, заклікаўшы заканадаўцаў распачаць эфектыўную працу па рэформе.

“Яшчэ адзін спосаб распачаць рэформы ў Беларусі – прытрымлівацца абавязальніцтваў аб супрацоўніцтве з агляднымі праваабарончымі механізмамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Замест гэтага, як і ў ранейшых выпадках, сп. Сялюн быў пакараны смерцю, у той час як яго скарга знаходзілася на разглядзе Камітэта ААН па правах чалавека”, — адзначыў Харашці.

Эксперт па правах чалавека таксама выказаў заклапочанасць з нагоды абставінаў пакарання сп. Селюна. Дата яго выканання невядомая; яго маці не было паведамлена ні пра рашэнне камісіі па памілаваннях, ні пра дату расстрэлу. Пра тое, што прысуд быў прыведзены ў выкананне, стала вядома ад адваката.

“Доступ да інфармацыі наконт смяротных прысудаў застаецца абмежаваным для сваякоў і шырокай грамадскасці. Акрамя гэтага, адсутнічае празрыстасць датычна асобаў, якiя чакаюць выканання пакарання, і неадэкватная працэдура абскарджання,

— дадаў сп. Харашці. — Недасяжнай з’яўляецца штогадовая статыстыка прапрымяненне смяротнага пакарання, а таксама імёны большасці тых, каго ўжо пакаралі смерцю”.

“Прысуджаным да смяротнага кары і іх сваякам не паведамляюць пра мяркуемую дату пакарання; пасля прывядзення смяротнага прысуду ў выкананне сваякам не паведамляюць пра месцы пахавання цела”, — адзначыў ён.

Летась у Беларусі прысудзілі чатырох чалавек да смяротнага пакарання за забойства: Рыгора Юзэпчука, Паўла Селюна, Эдуарда Лыкава і Аляксандра Грунова. У кастрычніку 2013 года Вярхоўны суд Беларусі адмяніў прысуд Аляксандру Грунову і накіраваў справу на паўторны разгляд. Аднак пасля перагляду справы Гомелскі абласны суд пацвердзіў смяротны прысуд ад 24 снежня 2013 года. Што тычыцца Эдуарда Лыкава, 17 красавіка 2014 года Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротны прысуд, вынесены Мінскім абласным судом у лістападзе 2013 года.

spring96.org

Падзяліцца