нядз, 18.08.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.10
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Заўтра працягнецца суд над "УзГоркам"

26.03.2014 – 21:10 | 526 | 6

Горацкі суд 27 сакавіка разгледзіць пазоў да незалежнай газеты "УзГорак" і інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

Суд над УзГоркам працягнецца ў чацвер 27 сакавіка.

Заяўніца – Тамара Калтунова, кіраўніца мясцовай арганізацыі інвалідаў.

Поўнасцю са зместам яе прэтэнзіяў да выдання можна пазнаёміцца ў артыкуле "Ад "УзГорка" патрабуюць 50 000 000 рублёў праз суд". Там жа можна яшчэ раз прачытаць артыкулы, якія з'явіліся падставаю для іску (яны, нібыта, ганьбяць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю ісціцы).

У матэрыялах журналіст інфармацыйнай кампаніі БелаПАН асвятляў канфлікт паміж горацкімі інвалідамі ў канцы мінулага года. Тады Тамара Калтунова падала ў суд на чатырох інвалідаў Софью Шатобу, Валянціну Цішковіч, Святлану Міхеенка і Капіталіну Землякова.

Тамара Андрэўна абвінавачвала жанчынаў у паклёпе, але суд прайграла.

10 сакавіка Тамара Калтунова ў суд выклікала газету "УзГорак" і яе рэдактарку Галіну Будную. Аднак падчас разгляду справы высветлілася, што Галіна Дзмітрыеўна не можа быць адказчыцай па выстаўленых прэтэнзіях. Затое цяпер у лік адказчыкаў патрапіла інфармацыйная кампанія БелаПАН.

Таму заўтра ў горацкім судзе сустрэнуцца прадстаўнікі незалежнага выдання, інфармацыйнага агенцтва з Мінску, а таксама мясцовай ісціцы.

Усе ахвотныя могуць прыйсці ў залу, каб пабачыць усё на ўласныя вочы. Пачатак пасяджэння аб 11:00.

Сайт horki.info будзе весці онлайн трансляцыю з залы суда.

Антон Валадзько