пан, 19.08.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.10
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Electby.org сабраў 635 сведчанняў з мясцовых выбараў

26.03.2014 – 08:24 | 492

Ніколі раней не даводзілася выбарчай мапе чырванець так моцна, як падчас гэтых мясцовых выбараў!

Electby.org сабраў 635 сведчанняў з мясцовых выбараў

Супольнымі намаганнямі незалежных назіральнікаў і актыўных выбаршчыкаў Electby.org сабраў 635 сведчанняў аб разнастайных парушэннях.

Традыцыйным лідэрам па колькасці зафіксаваных парушэнняў стала катэгорыя “Датэрміновае галасаванне”, куды карыстальнікамі Electby.org было даслана 305 паведамленняў. Яшчэ 179 кропак з’явілася на выбарчай мапе непасрэдна ў дзень галасавання. 65 паведамленняў канстатуюць парушэнні падчас падліку галасоў, 55 – у ходзе выбарчай кампаніі і 38 – пры галасаванні па месцы знаходжання выбаршчыка.

Убачыць усе кропкі разам, адсартыраваць іх па катэгорыях і прачытаць усе сведчанні можна на старонцы Electby.org.

Акрамя таго, гэтым разам на Electby.org быў дададзены адмысловы раздзел з кароткімі апісаннямі перадвыбарчых абяцанняў часткі кандыдатаў.

Знайсці інфармацыю пра кандыдатаў і іх праграмы апынулася складанай задачай.

Актывістам Electby.org удалося вышукаць, прааналізаваць і нанесці на мапу звесткі пра 358 кандыдатаў, якія балатаваліся ў абласныя Саветы, а таксама гарадскія саветы Мінска і абласных цэнтраў. З іх 184 кандыдаты не мелі альтэрнатывы. Пераканацца на свае вочы, наколькі безальтэрнатыўнымі былі гэтыя выбары, можна абраўшы “НЕ” ў пытанні “Ці ёсць у кандыдатаў альтэрнатыва” ў самым версе мапы кандыдатаў: http://kandydaty.electby.org.

Безальтэрнатыўныя выбарчыя акругі адлюструюцца на мапе ў выглядзе чырвоных сцяжкоў.

Даведка: Electby.org працуе на платформе Ушахідзі (Ushahidi у перакладзе з мовы суахілі азначае “сведчанне”) - сістэма, якая дазваляе збіраць паведамленні з розных крыніц, аўтаматычна наносіць іх на мапу і сістэматызаваць. Electby.org быў створаны групай беларускіх інтэрнэт-актывістаў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. Тады на платформу грамадзянскага маніторынгу за выбарамі паступіла 615 сведчанняў ад выбарцаў і грамадзян з усёй Беларусі. Падчас парламенцкіх выбараў 2012 г. Electby.org, нягледзячы на спробы блакіроўкі сайта непасрэдна ў дзень выбараў, сабраў 528 сведчанняў разнастайных парушэнняў.

Паводле прэс-рэлізу