чцв, 22.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.11
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

У Горках павіншавалі з Днём Волі

25.03.2014 – 21:17 | 864 | 1

25 сакавіка ў Горках студэнты БДСГА атрымалі паштоўкі з нагоды дня незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Такія паштоўкі сёлета атрымалі студэнты БДСГА з нагоды Дня Волі.

Дарыць віншаванкі на Дзень Волі – стала ўжо ў Горках традыцыяй. Некалькі грамадскіх актывістаў каторы ўжо год запар 25 сакавіка сустракаюць студэнтаў БДСГА, якія раніцай спяшаюцца на заняткі, дораць паштоўкі і распавядаюць пра Беларускую Народную Рэспубліку.

Гэтым разам, як распавяла horki.info адна з пастаянных удзельніцаў, маладзёны не толькі ахвотна бралі паштоўкі, але і дзякавалі за іх на беларускай мове. Некаторыя адзначалі, што добра ведаюць, што адбылося 25 сакавіка 1918 года.

Што такое Беларуская Народная Рэспубліка і Дзень Волі – можна прачытаць у нашым ранейшым матэрыяле "12 фактаў пра БНР".

Дарэчы, сёлетняя паштоўка нагадвала не толькі пра падзеі 1918, але пра 500-годдзе Бітвы пад Оршай, а леташняя – пра юбілей паўстання Кастуся Каліноўскага.

Як раней у Горках святкавалі Дзень Волі? Глядзіце ў фотарэпартажах за 2012 і 2013 гады.

Антон Валадзько

Падзяліцца