пан, 19.08.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.10
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Выбарам дадалі інтэрактыву

19.03.2014 – 11:11 | 254

18 сакавіка, у дзень пачатку датэрміновага галасавання, у Беларусі ў трэці раз запрацаваў сайт грамадзянскага назірання за выбарамі Electby.org. Гэта адкрытая для ўсіх інтэрактыўная пляцоўка, дзе кожны можа падзяліцца сваімі назіраннямі і адчуваннямі ад мясцовых выбараў.

Інтэрактыўная мапа грамадзянскага назірання.

Асноўная функцыя Electby.org – збор паведамленняў пра выбарчую кампанію ад грамадзян і іх аўтаматычная візуалізацыя на мапе Беларусі.

Кожнае паведамленне з’яўляецца ў выглядзе кропкі на інтэрактыўнай мапе і сістэматызуецца па катэгорыях.

Дасылаць паведамленні можна па-беларуску ці па-руску: мова арыгінала будзе захаваная. Чым больш людзей пакіне свае сведчанні на Electby.org, тым больш поўнай будзе карціна выбарчай кампаніі і яе вынікаў. 

Парушэнні падчас выбарчай кампаніі, агітацыйныя  кур’ёзы, прымус да тэрміновага галасавання, ціск на дэмакратычных кандыдатаў і актывістаў, махінацыі з бюлетэнямі... З дапамогай Electby.org усе гэтыя штрыхі імгненна адлюструюцца на жывой карціне “Выбары 2014”.  

Каб карціна была максімальна поўнай, на мапе “Выбары 2014” у асобных катэгорыях, пазначаных адпаведнымі колерамі, будуць таксама з’яўляцца парушэнні, зафіксаваныя групамі па назіранні за выбарамі (Беларускім Хельсінскім камітэтам, праваабарончым цэнтрам “Вясна” і EOTP). 

Даслаць сведчанне і дадаць сваю кропу можна праз онлайн форму, e-mail, Twitter (як гэта зрабіць: http://2014.electby.org/page/index/1) і SMS (нумар +37065279366).

Па ўсіх пытаннях пішыце: electbyorg@gmail.com

Паводле прэс-рэліза