пан, 19.08.2019
USD2.05|EUR2.27|RUB3.10
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Андрэй Бажко скардзіцца на перадузятае стаўленне камісіі

05.03.2014 – 18:35 | 1613 | 16

Кандыдат з Горак Андрэй Бажко заявіў, што сябры выбаркама ставяцца да яго неаб'ектыўна.

Андрэй балатуецца ў дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Горацкай сельскай выбарчай акрузе №18 і адначасова у дэпутаты Горацкага райсавета па Кіраўскай выбарчай акрузе з аналагічным №18.

Андрэй БажкоХлопец кажа, што спачатку нейкіх асаблівых праблем не было, аднак яны пачаліся пасля таго, як ён выказаў пратэст супраць таго, што ў агульнай перадвыбарчай улётцы з інфармацыяй пра кандыдатаў у дэпутаты яго дадзеныя паставілі на апошняе месца.

– Па алфавіце ў агульнай перадвыбарчай улётцы мае дадзеныя павінны знаходзіцца на першым месцы, – цытуе словы Бажко spring96.org. – Аднак сябры акруговай камісіі Горацкай сельскай выбарчай акругі №18 у макеце гэтай улёткі мой фотаздымак з біяграфічнымі звесткамі чамусьці паставілі на апошняя месца.

Калі я выказаў свой рашучы пратэст адносна гэтага іх намеру і запатрабаваў, каб інфармацыйны матэрыял быў зроблены ў адпаведнасці з заканадаўствам, у камісіі з’явіліся новыя прэтэнзіі.

Патэлефанаваўшы ў абласную камісію і атрымаўшы адтуль нейкія ўказанні, мае дадзеныя былі ўсё ж пастаўлены на першае месца. Аднак адразу ж сябы камісіі запатрабавалі ад мяне змяніць фотаздымак і перапісаць аўтабіяграфію.

Прычым ад самага пачатку іх усё задавальняла, ніякіх прэтэнзій не было.

Я адмовіўся ўносіць нейкія змены і запатрабаваў, каб усе свае прэтэнзіі да мяне былі выкладзены ў пісьмовым выглядзе. Пакуль ніякага ліста з акруговай камісіі я не атрымаў.

Андрэй Бажко сцвярджае, што незадаволенасць сяброў акруговай камісіі выклікаў і ягоны намер стварыць выбарчы фонд.

Незалежны кандыдат у дэпутаты адзначае, што ў раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Горацкага райсавета ў яго ніякіх праблемаў не ўзнікала.

Прадпрымальнік Андрэй Бажко набыў вядомасць сярод жыхароў Горацкага раёна пасля таго, як у 2011 годзе зладзіў пікетаванне каля мясцовай ПМК. Хлопец патрабаваў выплаціць заробленыя грошы і дамогся выканання сваіх патрабаванняў.

Андрэй не з’яўляецца чальцом нейкай палітычнай партыі, ён пазіцыянуе сябе, як незалежны кандыдат.

spring96.org