чцв, 22.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.11
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Давыбараў у Крычаве не будзе?

28.02.2014 – 01:10 | 219

Ці можа дэпутат парламента працаваць у аблвыканкаме?

14 лістапада 2013 г. з парламента ў выканаўчую ўладу прызначылі крычаўскага дэпутата Уладзіміра Краўцова. Ён стаў старшынём Гродзенскага аблвыканкама. Пры гэтым чыноўнік не склаў з сябе дэпутацкія паўнамоцтвы. Ці законна гэта – высвятляе сайт spring96.org.

Законам “Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь” рэгламентавана, што дэпутат Палаты прадстаўнікоў, які ажыццяўляе свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове, не мае права займацца ў працоўны час iншай аплатнай работай (дзейнасцю), выключэнне – выкладчыцкая, навуковая, культурная, творчая дзейнасць, медыцынская практыка.

Апроч гэтага, дадае сайт праваабаронцаў, парламент – заканадаўчая ўлада, а выканкам – выканачая. Незразумела, як дэпутату ўдаецца сумяшчаць гэтыя віды дзейнасці з пункту гледжання размежавання галінаў улады.

У адказе з Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў гаворыцца, што згодна з ч.1 арт. 88 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь у адпаведнай выбарчай акрузе праводзяцца новыя выбары ў выпадку датэрміновага спынення паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнікоў.

Пра гэтым адзначаецца, што паўнамоцтвы дэпутата Краўцова не спынены. Такім чынам, у Цэнтральнай камісіі няма прававых падстаў для назначэння давыбараў у акрузе.

spring96.org