суб, 21.09.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.20
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Навошта горацкім чыноўнікам Пётр Першы? Тры версіі

27.06.2019 – 12:51 | 732

Тое, што нехта з горацкіх чыноўнікаў вырашыў ушанаваць факт знаходжання расійскага імператара Пятра Першага ў нашым горадзе, досыць дзіўна. (Нагадаю: спачатку гэта было прапісана ў праграме святкавання Дня вызвалення горада, а пазней было абвешчана дэзынфармацыяй!) У чым прычына? У мяне тры версіі на гэты конт.

jurkou.jpg

Яшчэ чатыры гады назад на старонках газеты, заснавальнікам якой з'яўляецца Горацкі райвыканкам, было чорным па беламу напісана: "знаходжанне Пятра Першага ў Горках не з'яўляецца важнай гістарычнай падзеяй", а таксама "падстаў для ўсталявання памятнай дошкі ў гонар знаходжання Пятра I у Горках няма". Наўрад ці тая публікацыя ішла ў разрэз з афіцыйнай пазіцыяй. Дык чаму ж за чатыры гады меркаванне змянілася на 180 градусаў?

Першы варыянт самы банальны – за апошні час узровень агульнай адукацыі некаторых чыноўнікаў упаў. Што ўсплыло ў памяці з савецкіх падручнікаў па гісторыі партыі, тое з энтузіязмам і схапілі?

Другі варыянт – завабіць Пятром расійскіх турыстаў. Калі гэта так, то спадзяванні марныя. Расіяне самі сядзяць "на бабах", а ў каго ёсць грошы, паедуць па пятроўскіх мясцінах у Галандыю, Германію ды Швецыю. Калі, канечне, з'явіцца такое жаданне.

Ну і трэці – ідэя гэтая ўзнікла ад некага з "рускага свету", каб падправіць і перапісаць нашу гісторыю заднім чыслом. Тут, як кажуць, без каментарыяў.

У любым разе, што б ні сталася прычынай – падобныя рашэнні павінны прымацца толькі з шырокім абмеркаваннем у грамадстве, а таксама на падставе навуковага і гістарычнага абгрунтавання. У іншым разе з такіх ініцыятыў не выйдзе нічога добрага для нашага горада і краіны ў цэлым.

Андрэй Юркоў

Глядзіце па тэме:

► В Горках увековечат память об императоре, войска которого уничтожили Могилев и Витебск

► День освобождения Горок отметят без Петра Первого

► Зампред Горецкого райисполкома о памятном знаке в честь Петра Первого: "Это дезинформация"