пан, 26.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.13
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Дырэктарка магілёўскай школы параіла актывісту на Майдане адстойваць правы

24.02.2014 – 15:35 | 498 | 2

Аляксей Паўлоўскі хацеў зрабіць запіс у кнізе скаргаў і прапаноў сярэдняй школы №33 Магілёва.

"Сёння я прыйшоў у школу, каб унесці прапанову, каб металічныя лаўкі, якія знаходзяцца на тэрыторыі стадыёна школы, былі заменены на драўляныя. Дзеці сядзяць на жалезных лаўках, мерзнуць і прастужваюцца. Акрамя таго, пад лаўкамі пастаянныя лужыны. Усім гэта абыякава. Сакратарка дырэктаркі ператэлефанавала ёй і перадала маё жаданне, аднак апошняя загадала сакратарцы не даваць мне кнігу скаргаў і прапаноў ні пры якім раскладзе", - кажа Аляксей Паўлоўскі.

Сакратарка перадала, што дырэктарка СШ№33 Тацяна Гладкая параіла Паўлоўскаму ехаць на Майдан і там дамагацца сваіх правоў, а не хадзіць у школу і нечага ад яе патрабаваць.

З нагоды інцыдэнту Аляксей Паўлоўскі мае намер пісаць скаргу ў Магілёўскі гарвыканкам.

spring96.org