аўт, 20.08.2019
USD2.05|EUR2.28|RUB3.08
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Палітвязень Парфянкоў не дабраўся да Горак?

22.02.2014 – 15:48 | 481

Праваабаронцы высвятляюць, дзе трымаюць палітычнага вязня Васіля Парфянкова. Меркавалася, што ён павінен быць у Горках.

Больш за два тыдні таму стала вядома, што з жодзінскай калоніі адправілі па этапе ў калонію ў Горках палітвязня Васіля Парфянкова, але дагэтуль няма пацверджання, што яго туды прывезлі.

Грамадская актывістка, рэжысёрка Вольга Мікалайчык кажа, што дагэтуль няма звестак, дзе знаходзіцца Парфянкоў.

У калоніі ў Горках і ў Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС пра Парфянкова таксама нічога не паведамляюць.

«Нават адвакатцы нічога не кажуць. Калі яна звяртаецца туды пісьмова, дык хоць нешта адказваюць, але не па-сутнасці. А калі тэлефануе, дык ўвогуле нічога», — кажа Мікалайчык.

Удзельнік Плошчы 2010 года Васіль Парфянкоў асуджаны на год зняволення за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду, які атрымаў пасля неаднаразовых затрыманняў на акцыях салідарнасці з палітвязнямі. Пасля суду ў снежні 2013 года Васіля Парфянкова накіравалі ў жодзінскую калонію парад тым, як адправіць у Горкі.

Калонія ў Горках вядомая жорсткімі ўмовамі і асаблівым стаўленнем адміністрацыі да палітвязняў.

svaboda.org