пан, 26.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.13
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

"Беларусьфільм" паказаў трэйлер новага фільма. І ён усім спадабаўся!

04.06.2019 – 07:25 | 281

Троххвілінны трэйлер новага фільма кінастудыі "Беларусьфільм" стаў сапраўднай інфармацыйнай нагодай. Пра яго пішуць медыя і абмяркоўваюць у Сеціве. Гэта прома да стужкі "Купала", з'яўленне якой на экранах запланавана на 2020 год.

Фільм расказвае пра класіка айчыннай літаратуры Івана Дамінікавіча ЛуцэвічаЯнку Купалу. Ад нараджэння да загадкавай смерці ў 1942 годзе.

Рэжысёр – Уладзімір Янкоўскі, ролю Янкі Купалы выканаў латвійскі акцёр Мікалай Шэстак.

Вось што з нагоды выхаду трэйлера напісаў у сябе ў Facebook вядомы сцэнарыст Андрэй Курэйчык ("Любовь-морковь", "Елки", "Движение вверх"): "Гэта не проста пра Купалу, гэта пра спробу нацыянальнага адраджэння, задушаную імперскім ботам! Пра тое, што беларусы – не рускія. Не частка "рускага свету". Пра бунт культуры. Пра нацыянальную самасвядомасць. І гэта і ёсць наш першы нацыянальны дзяржаўны кінапраект. Наш, у сэнсе падаткаплатнікаў гэтай краіны, праз нашу дзяржкампанію, якая жыве за наш кошт. Вельмі заўзею за Уладзіміра Янкоўскага. Будзем чакаць "Купалу" ў кінатэатрах!"

Некалькі фота са здымкаў фільма зрабіў Сяргей Гудзілін для "Нашай нівы"