чцв, 18.07.2019
USD2.03|EUR2.28|RUB3.23
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

За тры дні ў Беларусі скончылі жыцьцё самагубствам вайсковец і памежнік

03.06.2019 – 14:08 | 3303

З чэрвеня 44-гадовы прапаршчык Полацкага памежнага атраду ўчыніў суіцыд на працоўным месцы. У Памежным камітэце пацьвердзілі факт здарэньня.

Пра трагічнае здарэньне на Віцебшчыне паведаміў тэлеграм-канал NEXTA, прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Антон Бычкоўскі пацьвердзіў БелаПАН факт здарэньня: 44-гадовы прапаршчык кантрактнай службы застрэліўся падчас нясеньня службы.

"Да месца выяўленьня цела выехалася апэратыўная група Дзяржаўнага памежнага камітэту. Чакаем прыбыцьця сьледчай апэратыўнай групы мясцовага калегіяльнага органа ўнутраных спраў, а таксама прадстаўнікоў Сьледчага камітэту", – сказаў Бычкоўскі і дадаў, што аб прычынах суіцыду казаць пакуль заўчасна, яны высьвятляюцца.

3 траўня ў Міністэрстве абароны БелаПАН таксама пацьвердзілі інфармацыю пра тое, што 1 чэрвеня скончыў жыцьцё самагубствам вайсковец слонімскай 11-й мэханізаванай брыгады, які праходзіў службу па кантракце.

Як паведаміў прадстаўнік Мінабароны Уладзімер Макараў, пасьля вывучэньня акалічнасьцяў здарэньня, у ведамстве прыйшлі да высновы, што прычыны самагубства "не зьвязаныя з праходжаньнем вайсковай службы і абумоўленыя выключна асабістымі абставінамі".

14 траўня суіцыд зрабіў памежнік у Смаргонях. Цела 34-гадовага вайскоўца-кантрактніка знайшлі сваякі ў доме бацькоў.

svaboda.org

Падзяліцца