пан, 20.05.2019
USD2.09|EUR2.33|RUB3.23
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Адама Глобус: Пажар у Нотр-Даме і Мсціслаў – паралелі

14.05.2019 – 09:18 | 277

 

Беларускі пісьменнік, мастак і выдавец Адам Глобус пакінуў на сваёй старонцы ў фэйсбуку допіс пра тое, што агульнага паміж пажарам у Саборы Парыжскай Божай Маці і рэстаўрацыяй касцёла Дзевы Марыі ў Мсціславе.

"Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці, хутчэй за ўсё, пачаўся з кароткага замыкання, мяркуюць у французскай паліцыі. Веру. Абапіраюся на ўласны вопыт працы на рэстаўрацыі баракальнага сабора ў горадзе Мсціславе.

Рабочыя, з якімі былі вымушаны працаваць мы – рэстаўратары, не вызначаліся сумленнасцю, уважлівасцю і ахайнасцю. З-за недагляду рабочых касцёл Дзевы Марыі страціў шмат каштоўнага сценапісу, і нават частку знакамітай фрэскі "Забойства ксяндзоў", на якой паказвалася Трубяцкая разня – масавае забойства мірнага насельніцтва, утворанае ў 1654 годзе войскамі Маскоўскай дзяржавы. У разні загінулі амаль усе жыхары Мсціслава, а сам горад надоўга заняпаў і больш ніколі не дасягаў былой велічы", – адзначыў літаратар.

Глядзіце па тэме:

Адам Глобус: "Пабачыўшы выстаўку, жыхары Мсціслава вельмі здзівіліся, што ў іх касцёле ёсць нешта яшчэ апроч памідораў для засолкі"

Падзяліцца

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.
Абмяркуйце гэту навіну ў нашых групах:
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook