пят, 19.07.2019
USD2.03|EUR2.28|RUB3.23
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Ад студэнта да рэктара. Вячаславу Аляксеевічу Шаршунову – 70

04.05.2019 – 11:41 | 958

Шлях ад студэнта да рэктара прайшоў былы кіраўнік БДСГА Вячаслаў Аляксеевіч Шаршуноў. 4 мая яму споўнілася 70 гадоў.

Былы рэктар нашага ВНУ нарадзіўся 1949 годзе ў вёсцы Круглоўка Руднянскага раёна Смаленскай вобласці.

У 1971 годзе скончыў факультэт механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускай сельскагаспадарчай акадэмiі. З 1971 годзе працаваў старшым інжынер-кантралёрам

Руднянскага раённага аддзялення Смаленскага абласнога вытворчага аб'яднання "Россельхозтехника". З 1973 – майстар участка механічнага цэха №1 завода Гомсельмаш.

З 1973 годзе працаваў у БДСГА – асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, прафесарам, загадчыкам кафедры механізацыі жывёлагадоўлі.

У 1992–1995 – рэктар БДСГА. З 1995 па 1997 гг.– начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў і аграрнай адукацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

У 1995 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па Горацкай выбарчай акрузе. У 1997 – дэпутат Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь. Працаваў намеснікам старшыні Пастаянная камісіі па адукацыі, культуры, навуцы.

З 2000 – намеснік старшыні Дзяржаўнага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

З 2003  па 2017 – рэктар Магілёўскага ўніверсітэта харчавання. Зараз – прафесар гэтага ВНУ.

Аўтар 66 падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і кніг, а таксама больш за 450 навуковых артыкулаў па пытаннях распрацоўкі і ўкаранення энергазберагальных тэхналогій, камплектаў машын і абсталявання для ўборкі, перапрацоўкі і выкарыстання ўраджаю сельскагаспадарчых культур на насенне і корм жывёлам, а таксама па гісторыі навукі, тэхнікі і адукацыі на Беларусі.

Мае 74 вынаходак, абароненых аўтарскімі пасведчаннямі СССР і патэнтамі Рэспублікі Беларусь.

Член-карэспандэнт НАН Беларусь (2003), доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1998).

Ганаровы доктар honoris causa Плоўдзіўскага ўніверсітэта харчовых тэхналогій (2010, Балгарыя), ганаровы доктар навук Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2010). Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (Расія, 1996) і Міжнароднай акадэміі навук інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (Расія, 1996).

Узнагароджаны Ордэнам Пашаны (2008), ордэнам Францыска Скарыны (2014), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1990), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1999).

Пажадаем паважанаму Вячаславу Аляксеевічу добрага здароўя, шчасця і далейшых поспехаў ва ўсіх сферах жыцця!

Уладзімір Ліўшыц

Падзяліцца