пят, 18.10.2019
USD2.04|EUR2.26|RUB3.19
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Блогер патрапіў пад крымінальную справу за абразу міліцыянера

11.02.2014 – 12:30 | 389 | 1

Пракуратура Бабруйска распачала крымінальную справу па факце "публічнай абразы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў", па артыкуле 369 КК РБ, - паведамляе прэс-група УУС бабруйскага гарвыканкама.

Крымінальная справа была распачатая 7 лютага бягучага года. Нагодай сталі запісы ў персанальным інтэрнэт-блогу Алега Жалнова. Як адзначае прэс-служба, тут "быў апублікаваны шэраг абразлівых матэрыялаў у адносінах да супрацоўніка міліцыі". Па артыкуле 369 блогеру пагражае пакаранне, ад штрафа да пазбаўлення свабоды на тэрмін да трох год.

Нагадаем, апошнія некалькі месяцаў Алег Жалноў практычна не вылазіць з судоў, яго часта апытваюць міліцыянты, у яго кватэры быў ператрус, сканфіскавана шмат тэхнічных сродкаў. На старэйшага сына блогера, 24-гадовага Аляксея Жалнова, таксама заведзеная крымінальная справа, па артыкуле 364 КК РБ "Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

Аляксея абвінавачваюць у тым, што ён ударыў па галаве "даішніка" Аляксандра Бутоўскага, падчас восеньскага канфлікта ля будынка ДАІ.

spring96.org