чцв, 22.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.11
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Міліцыя зноў разагнала раздачу ежы бяздомным у Мінску. Відэа

09.02.2014 – 12:36 | 459 | 2

Актывісты ініцыятывы «Ежа замест бомб» сабраліся сёння ў скверы Балівара ў Мінску, каб накарміць бяздомных.

Яшчэ да пачатку раздачы ежы ў скверы былі заўважаныя «ціхары», пераапранутыя ў валацуг. Адразу пасля пачатку раздачы прыйшлі міліцыянты. Яны далі актывістам 5 хвілін на тое, каб разысціся, аднак тыя ўсё ж паспелі разліць суп і гарбату. У той жа час пераапранутыя «ціхары» таксама частаваліся супам.

Падобныя сітуацыі апошнім часам узнікаюць вельмі часта. Актывістаў руху «Ежа замест бомбаў», якія за ўласныя грошы гатуюць гарачыя стравы для бяздомных, разганяе і затрымлівае міліцыя.

NN.BY