пан, 22.04.2019
USD2.10|EUR2.36|RUB3.28
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Рэдкую для нашых краёў птушку сустрэў у Магілёве арнітолаг

11.04.2019 – 14:21 | 511

 

Больш за 250 белалобых гусей і гусей-гуменніц спынілася на ўскрайку Магілёва, каб адпачыць і падсілкавацца перад дарогай на поўнач. Сярод іх – надзвычай рэдкая для Беларусі – чорная казарка. Іх напаткаў Андрэй Чараднічэнка, сябра грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

husi_1.jpg

"У  нас недалёка ферма, і побач знаходзяцца палі для выпасу кароваў. Зямля не апрацоўваецца, ёсць некалькі лужын, і тут пастаянна на міграцыі спыняюцца гусі. Гэта было і летась, і цяпер. У гэтым месцы яны застаюцца надоўга. Раніцай у суботу я выйшаў чарговым разам, каб паназіраць за гусямі, паглядзець, ці ёсць нейкія змены ў іх колькасці. Падчас назіранняў заўважыў невялікую гусь, якая адрознівалася ад белалобай і гуменніцы. Паглядзеў па вызначальніку, што яна падобная да чорнай казаркі, потым сфатаграфаваў і ўжо дакладна вызначыў, што гэта яна", – распавёў Андрэй, які назірае за птушкамі проста побач са сваім домам.

husi_2.jpg

Чорная казарка – від, які ў Беларусі сустракаецца падчас транзітных міграцый надзвычай рэдка, бо ніколі не адлятае далёка ад мора. Зімуюць гэтыя птушкі ў Паўночнай Германіі і Нідэрландах, а гняздуюцца на Таймыры і далей на ўсход у прыморскай тундры.

Адметна, што гусі спяць і кормяцца побач з людзьмі: гэта найвышэйшая ступень даверу. Зона, дзе спыніліся гэтыя птушкі, закрытая для палявання. Гэта практычна горад, і гараджане таксама не турбуюць пералётных суседзяў. У краінах, дзе няма вясновага палявання – у Польшчы і Літве – чароды дзікіх гусей можна сустрэць амаль паўсюль.

Аляксандр Вінчэўскі

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.
Абмяркуйце гэту навіну ў нашых групах:
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook