суб, 25.05.2019
USD2.08|EUR2.32|RUB3.22
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Выхавацелька дзіцячага садка патапілася, бо баялася загадчыцу? Што вядома пра трагедыю ў Крычаве

10.04.2019 – 09:49 | 1043

 

8 красавіка ў Крычаве здарылася бяда: 40-гадовую Наталлю Яльцову знайшлі ў Сожы. Таксама на беразе былі рэчы 78-гадовай маці жанчыны. Цела пакуль няма.

Пра смерць выхавацелькі кажуць, што гэта быў, хутчэй за ўсё, суіцыд. Дакладную прычыну смерці высветляць следчыя.

Але што штурхнула жанчыну на такі крок? І што здарылася з яе маці? Яна пабегла ратаваць дачку? Па чутках, Наталля пакінула запіску. Муж жанчыны адмовіўся казаць пра сваю бяду. Але калегі звязваюць смерць Наталлі з затрыманнем карумпаванай загадчыцы, якое адбылося зусім нядаўна.

Крычаўскі садок №19 лічыўся паказальным. Але апошнім часам гэтая ўстанова звязаная ў асноўным з негатыўнымі гісторыямі. 28 сакавіка сілавікі затрымалі загадчыцу садка. 62-гадовую Алу Пастухову вывелі з працоўнага месца ў кайданках, пазней стала вядома, што на яе завялі справу за перавышэнне службовых паўнамоцтваў і злоўжыванне ўладай.

Пасля следчыя пачалі дапытваць падначаленых Пастуховай. Садок вялікі: выхавацелькі, нянечкі, іншы персанал… Агулам 55 чалавек. І амаль кожнага, кажуць у садку, загадчыца Пастухова выкарыстоўвала, каб "падняць" грошай. Кажуць, што выпісвала на падначаленых прэміі, пасля грошы ёй вярталі назад. Маленькую частку прэміі загадчыца дазваляла работніку пакінуць сабе.

Наталля Яльцова працавала дэфектолагам. Зарабляла для Крычава больш-менш нармальна: за працу на паўтары стаўкі выходзіла прыкладна 700 рублёў. Але і яе Пастухова прымушала ўдзельнічаць у схеме з прэміямі.

"У нас пачаліся допыты. Праходзілі тут, непасрэдна ў садку. Але ўсё было вельмі тактоўна, следчыя на нас не ціснулі. Мы самі думалі, што сілавікі – значыць звяры, але ўсё было вельмі ветліва, я аж не чакала, хоць спачатку сама баялася, – кажа адна з супрацоўніц садка №19. – І пасля Наталля напрыдумвала сабе, што чамусьці мусіць быць вочная стаўка з Пастуховай. А гэтай сустрэчы Наталля вельмі баялася. Набрала ў галаву сабе – і ўсё тут.

Мы казалі: якая вочная стаўка, што ты выдумала?! Але яна вельмі хвалявалася".

Апошні тыдзень, кажуць у садку, Наталля вельмі нервавалася, "аж змянілася тварам". Калегі супакойвалі яе, але, кажуць, не маглі ўявіць, што ўсё скончыцца вось так.

"Можа быць, штосьці яшчэ здарылася і на выходных. Бо Наталля не хадзіла ў царкву – ёй станавілася кепска ад гэтых усіх пахаў. А ў нядзелю яе раптам убачылі ў царкве, хадзіла разам са сваёй маці", – кажа знаёмая Наталлі Яльцовай.

Маці Наталлі жыла разам з паралізаваным мужам. Кожную раніцу і кожны вечар Наталля заходзіла да іх, каб дапамагчы даглядаць бацьку.

Кажуць, што а 5 раніцы ў панядзелак Наталля не прыйшла да бацькоў. Яе маці пачала хвалявацца. Пазваніла Яльцовым, пасля ў садок… Дачкі не было.

78-гадовая жанчына выйшла з хаты і больш яе ніхто не бачыў. Толькі на беразе ракі знайшлі некаторыя рэчы.

"Я лічу, што гэта магло быць звязана з допытамі і справай Пастуховай. Бо Наталля была выдатным педагогам, і вельмі добрым чалавекам – але і вельмі слабым. Пастухова прыніжала яе пастаянна, увесь час: вешала нейкія даручэнні, крычала… Калі бачыла скамячаную паперку ад Наталлі, раўла на яе: што ты прынесла, я табе роўную давала!.. А Наталля ніколі не адказвала, толькі пачынала плакаць, траслася… І Пастухова ізноў крычала на яе: "Што ты тут плачаш, ідзі адсюль!" – кажа супрацоўніца садка. – Таму, можа быць, Наталля проста сама сабе накруціла, напалохалася…"

У садку дакладна не ведаюць, ці была перадсмяротная запіска. Дачка Наталлі паведаміла, што запіску яе маці сапраўды пакінула, але імя Пастуховай у паперцы няма. Што дакладна напісала Наталля, дачка гаварыць адмовілася.

УШ, nn.by

Гладзіце па тэме:

 В Кричеве в реке утонула женщина. Пожилая мать отправилась ее искать – и тоже пропала

Дадаць каментар

Каб пакінуць свой водгук, трэба ўвайсці або зарэгістравацца.
Абмяркуйце гэту навіну ў нашых групах:
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook